Беларуская Служба

У Польшчы рыхтуюцца да вучэнняў DEFENDER-Europe 2020

30.01.2020 12:00
Гэта серыя вайсковых вучэнняў з удзелам  тысяч жаўнераў з 18 краін.
   Defender Europe 2020
Падрыхтоўка да вучэнняў Defender Europe 2020PAP/Rafał Guz

У чацвер у Польшчы адбылася сустрэча прысвечаная вучэнням DEFENDER-Europe 2020 з удзелам польскага вайсковага кіраўніцтва ды прадстаўнікоў арміі ЗША.

У сустрэчы ўзялі ўдзел амбасадар ЗША ў Польшчы Джорджэт Мосбахер, намеснік камандуючага Сухапутнымі сіламі ЗША ў Еўропе генэрал Джо Джарад, кіраўнік Генеральнага штабу Войска польскага Раймунд Анджэйчак.

Таксама ў размовах бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовых уладаў, ведамстваў і міністэрстваў, якія адказваюць за падрыхтоўку да манеўраў DEFENDER-Europe 20.

Дадзеныя манеўры будуць сапраўдным выклікам для краін Цэнтральнай Еўропы. У вучэннях возьмуць удзел 37 тысяч жаўнераў з 18 краін. Пры гэтым толькі з ЗША прыбудзе каля 20 тысяч жаўнераў.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак зазначыў, што вучэнні DEFENDER-Europe 20 маюць вельмі вялікае значэнне для Польшчы. Таксама ў Варшаве разлічваюць, што з нагоды вучэнняў палепшыцца польска-амерыканскае супрацоўніцтва, вырасце свядомасць важнасці гэтай супрацы ў грамадстве:

- Мы хочам падкрэсліць, што дадзеныя манеўры маюць важнае  вымярэнне. Таму мы будзем інфармаваць грамадскасць пра тое, як вучэнні будуць мець уплыў на іх штодзённую актыўнасць. Я разлічваю, што потым мы зможам разам эфектыўна ўмацоўваць свядомасць патрэбы такой супрацы.

Польскі бок разлічвае на саступкі з боку ЗША пры падпісанні кантракта на пакупку сучасных амерыканскіх самалётаў F-35.

юл