Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Пужніках другая масавая магіла ахвяр не знойдзена

27.06.2026 12:03
Чарговы этап пошукавых работ у Пужніках ва Украіне завершаны.
6   ,        42 ,
6 верасня на месцы, дзе некалі была вёска Пужнікі прайшлі пахаванні 42 палякаў, забітых падчас антыпольскіх акцый УПАFoto: X/kultura_gov_pl

Гэта цяжкая навіна, але яна не змяняе мэты, паведаміла ў пятніцу міністр культуры Марта Цянкоўска. Яна дадала, што пошукі будуць працягнуты ў жніўні.

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Марта Цянкоўска паведаміла аб завяршэнні другога этапу пошукаў масавых пахаванняў палякаў, забітых УПА.

— Далейшыя пошукавыя работы ў Пужніках, якія праводзяцца фондам «Свабода і дэмакратыя» ў супрацоўніцтве з Паморскім медыцынскім універсітэтам, пры ўдзеле Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны і Інстытута нацыянальнай памяці, завершаны. На гэты раз другая масавая магіла ахвяр не знойдзена. Гэта цяжкая навіна, але яна не змяняе нашай мэты, — напісала Цянкоўска на партале X.

Яна дадала, што працэс пошукаў будзе працягнуты ў жніўні ў іншым месцы Пужнікаў.

— Кожная ахвяра заслугоўвае таго, каб яе знайшлі, назвалі і належным чынам пахавалі. Мы не спынім пошукі, — падкрэсліла міністр культуры і нацыянальнай спадчыны.

Другі этап пошуку масавых пахаванняў палякаў, забітых украінскімі нацыяналістамі ў 1945 годзе, пачаўся ў панядзелак. Аб’ектам пошукаў у Пужніках з’яўляецца тэрыторыя могілак ва ўжо не існуючай вёсцы ў Тэрнопальскай вобласці. Да гэтага часу там былі знойдзены парэшткі 43 чалавек, якія былі ўрачыста пахаваны ў верасні 2025 года. Паводле сведчанняў відавочцаў, у другой магіле, дзе вядзецца пошук, могуць знаходзіцца парэшткі 90 ахвяр.

На мінулым тыдні завяршыліся пошукі парэшткаў палякаў у былой вёсцы Гута Пяняцкая ў Львоўскай вобласці. Экспедыцыя выявіла магчымыя месцы пахавання каля 100 чалавек. Эксгумацыі ў Гуце Пяняцкай, хутчэй за ўсё, адбудуцца ў наступным годзе.

PAP/ав