Дакумент падпісаў з амерыканскага боку асабіста прэзідэнт Дональд Трамп. Новае пагадненне называецца USMCA і вызначае справядлівыя правілы гандлю паміж суседзямі па паўночнаамерыканскім кантыненце. Для Белага дому – гэта адно з найбольшых дасягненняў прэзідэнта, пра што ён абяцаў яшчэ ў 2016 падчас выбарчай кампаніі.
Больш падрабязна з Вашынгтону перадае карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі:
- Падчас цырымоніі падпісання дакументу прэзідэнт ЗША прадставіў новую дамову, як найбольш роўнае і справядлівае гандлёвае пагадненне. Як каласальную перамогу фермераў ды прадстаўнікоў энергетычнага сектара ды працаўнікоў усіх 50 штатаў. Новая дамова павялічвае абароненасць унутранага рынку краін падпісантаў. Напрыклад, ёсць запіс, які вызначае, што 45% аўтамабіляў павінна быць выраблена на ўнутраным рынку, 75% у Паўночнай Амерыцы. Малочныя прадукты са ЗША будуць мець лягчэйшы доступ да канадскага рынку.
Упершыню ў амерыканскай гісторыі заменены шкодны рэжым, які пазбаўляў Амерыку месцаў працы, на дамоўленасць, якая захавае працоўныя месцы, а таксама забяспечыць рост і развіццё Амерыкі, зазначыў Дональд Трамп.
Цырымонія падпісання новай гандлёвай дамовы прайшла ў прысутнасці 75 рэспубліканскіх член Кангрэсу. Дэмакратаў не запрасілі.
юл