Еўрасаюз прызначыць 750 млрд еўра на развіццё эканомікі, якая панесла страты ў выніку эпідэміі каранавіруса. Для гэтага будзе створаны спецыяльны фонд. 500 млрд са згаданай квоты будзе прызначана ў форме фінансавай дапамогі, а 250 млрд – беспрацэнтных крэдытаў.
Польшча атрымае з фонду 63 млрд еўра, з якіх 37 млрд – гэта беззваротная дапамога.
Польшча атрымае трэцюю найбуйнейшую суму – найбольш атрымаюць толькі Італія і Іспанія.
вс