Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна прыпыніла ўсе кантакты з Беларуссю

28.08.2020 08:41
Адзіным выключэннем будзе прадастаўленне абароны беларусам, што ратуюцца ад палітычнага пераследу.
     .  .
Акцыя салідарнасці з беларусамі ў Кіеве. Ілюстрацыйны здымак.EPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

Украінскія ўлады вырашылі замарозіць усе кантакты з Белаурссю. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба.

- Украіна паставіла дыялог з Беларуссю на паўзу. Мы сочым за развіццём сітуацыі. Калі мы пераканаліся ў тым, што гэтыя кантакты не будуць несці рэпутацыйных, маральных ды этычных страт для Украіны, яны будуць адноўленыя.

Таксама замарожваюцца кантакты паміж прэзідэнтамі. Важна тое, што Украіна зачыняе межы ў абароне ад каранавірусу, але зробіць выключэнне для грамадзянаў Беларусі, якім патрэбная «абарона» ад пераследу. Пра гэта напісаў прэмʼер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у сваім фэйсбуку.

юл