Гэта апошняя сустрэча міністраў напярэдадні двухдзённага саміту ў Бруселі, які пачнецца ў чацвер. Больш падрабязна перадае з Бруселю карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.
- Міністры краіны ЕЗ павінны падрыхтаваць высновы да саміту, якія тычацца, у прыватнасці, адносін з Беларуссю пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія Еўразвяз прызнаў сфальсіфікаванымі, і адносін з Турцыяй. Гаворка ідзе пра спрэчку Грэцыі і Кіпру з Анкарой наконт правоў на эксплуатацыю газавых радовішчаў пад водамі, якія абедзве краіны лічаць сваімі.
Міністры ЕЗ па еўрапейскіх справах таксама збіраюцца абмеркаваць хаду перамоваў з Еўрапарламентам пра бюджэт ЕЗ пасля 2020 года, перамовы з Вялікабрытаніяй што да новага пагаднення аб супрацоўніцтве.
юл