Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі нацыянальны авіяперавозчык LOT атрымаў ужо 11-ы Boeing 737 MAX 8

26.07.2026 14:06
Цяпер флот LOT налічвае больш за 90 самалётаў, аднак кампанія працягвае маштабнае абнаўленне лётнага парку.
   LOT ,     Boeing 737 Max 8
Польская нацыянальная авіякампанія LOT паказала, як пераганяе новыя самалёты Boeing 737 Max 8 у ВаршавуКрыніца: LOT.com

Польскія нацыянальныя авіялініі LOT папоўнілі флот яшчэ адным самалётам Boeing 737 MAX 8. Паводле прадстаўніка кампаніі Кшыштафа Мачульскага, гэта ўжо 11-я машына з 13 замоўленых. Апошнія два самалёты павінны паступіць у Польшчу да канца лета.

Першы Boeing 737 MAX 8 з гэтай партыі нацыянальны перавозчык Польшчы атрымаў у снежні 2025 года. Цяпер флот LOT налічвае больш за 90 самалётаў, аднак кампанія працягвае маштабнае абнаўленне лётнага парку.

Летась LOT таксама заключыў кантракт з Airbus на пастаўку 40 самалётаў A220 з магчымасцю закупіць яшчэ 44. Такім чынам, у перспектыве польскі перавозчык можа атрымаць да 84 лайнераў гэтай мадэлі.

Авіялініі LOT — адна з найстарэйшых авіякампаній свету, якая працуе з 1929 года. У 2025 годзе яна перавезла 11,7 млн пасажыраў — на 9,4% больш, чым годам раней.

pap/эж

Польская авіякампанія LOT паказала новы дызайн салонаў сваіх самалётаў (ФОТА)

03.01.2026 18:38
Новы дызайн распрацавала брытанская дызайнерская студыя Tangerine, якая спецыялізуецца ў праектаванні салонаў самалётаў.