Напады адбыліся ўчора каля мяжы з Малі. У вёсцы Чамбангаў ад рук тэрарыстаў загінулі 49 чалавек і 17 атрымалі раненні, а ў вёсцы Зарумдарэе - 30 чалавек.
У Нігеры працягваецца падлік галасоў, пададзеныя на нядаўніх прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах. Частковыя вынікі выбараў, абвешчаныя ўчора, даюць Дэмакратычнай партыі перамогу, але для выбараў прэзідэнта патрэбны другі тур галасавання, бо кандыдат ад гэтай партыі не атрымаў неабходнай перавагі.
Мусульманскія тэрарысты ўжо шмат гадоў дзейнічаюць у Заходняй Афрыцы, змагаюцца з легальнымі ўладамі ў гэты' краінах. У рэгіёне таксама адбываюцца племянныя канфлікты, шырока дзейнічаюць узброеныя злачынныя групы.
ПР/юл