Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

29.08.2019 15:09
Baranovski толькі збіраецца выдаць свой дэбютны кампакт-дыск, а ўжо быў намінаваны да прэстыжнай узнагароды.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёння ў нашай перадачы яшчэ адзін прадстаўнік адносна маладога пакалення польскіх артыстаў. Музыкант яшчэ толькі збіраецца выдаць свой дэбютны кампакт-дыск, а ўжо ён быў намінаваны да прэстыжнай узнагароды Фрыдэрык.

Гаворка ідзе пра Войцеха Бараноўскага (Wojciech Baranowski) – польскага вакаліста, кампазітара, аўтара тэкстаў і піяніста. Нарадзіўся ў 1991 годзе ў горадзе Апочна ў цэнтральнай частцы Польшчы, закончыў звычайны агульнаадукацыйны ліцэй. Калі мужчыне было 25 гадоў, ён вырашыў прыняць удзел у адборачным конкурсе тэлепраграмы TVP2 The Voice of Poland. Прайшоў некалькі этапаў, але галоўнай узнагароды не заваяваў. У 2015 годзе стаў членам музычнага калектыву Xxanaxx, з якім запісаў адзін музычны альбом. Аднак праз пару гадоў пасля ўваходу ў склад гурту Бараноўскі вырашыў пачаць сольную кар’еру. Ён запісвае свае кампазіцыі пад псеўданімам Baranovski. Ужо першыя песні, якія выйшлі на рынак, сталі шырока папулярнымі. Напрыклад, кампазіцыя, якую я вам прапаную, стала вялікім шлягерам, яна дайшла да 10 месца ў рэйтынгу AirPlay – Top, у які ўваходзяць песні, якія часцей за ўсё гучаць у эфіры польскіх радыёстанцыяў. Называецца песня «Свабодна» (Luźno).

Za dobrze z oczu ci patrzy
Byś mnie mogła urazić
Robiąc ten cały teatrzyk

Próbujesz uczyć mnie latać
Ja latam nieco inaczej
Możesz się trochę przestraszyć

W tym filmie jestem łowcą
Nie dam szans tym chłopcom
Ścinam głowy i do celu prosto

Kierujesz ku mnie ten pocisk
Kalibru oczu uroczych
Już wiem jak to się potoczy

Chcemy dokądś pójść, chcemy zrobić szum
Byle wrócić późno, późno
Chcemy poczuć puls, ciała wprawić w ruch
Byle było luźno, luźno
Byle było luźno, luźno
Byle było luźno, luźno

Chcemy tej nocy użyć supermocy
Całej tej finezji, nie, nie będzie dosyć nam
Czujemy się nad stan, mimo gwałtownych zmian
Co do sekundy zrealizujemy plan

Spotkajmy się w kuluarach
Widzę, że znasz się na czarach
Możesz czarować od zaraz

Ты выглядаеш надта прыстойна, каб магла прычыніць мне боль, робячы гэтае прадстаўленне. Ты спрабуеш вучыць мяне лятаць, я лятаю крыху інакш, ты можаш перапужацца.

У гэтым фільме я паляўнічы, а гэтым хлопцам са мной не саўладаюць. Я рублю галовы ды іду проста да мэты. Ты накіроўваеш у мой бок гэты снарад, калібрам прыгожых вачэй. Я ўжо ведаю, што будзе далей.

Мы хочам кудысьці пайсці, хочам нашумець, каб толькі вярнуцца позна, позна. Хочам адчуць пульс, каб цела рухалася, каб было свабодна, свабодна.

Мы хочам у гэтую ноч скарыстацца супер магутнасцю. Усіх гэтых тонкасцяў не будзе нам досыць. Мы адчуваем сябе надта багатымі, нягледзячы на рэзкія перамены. Мы ажыццявім кожную секунду плану.

Давай сустрэнемся ў кулуарах. Я бачу, што ты ўмееш зачароўваць. Можаш мяне чараваць ужо цяпер.

Za dobrze ci z oczu patrzy – ты выглядаеш так прыстойна, або «у цябе такія шчырыя вочы». Адным словам, гэты фразеалагізм азначае, што хтосьці з’яўляецца шчырым і сумленным чалавекам, якія не пакрыўдзіць, не прынясе боль іншаму чалавеку.

Byś mnie mogła urazić – вось гэта менавіта азначае «каб ты магла мяне пакрыўдзіць, прынесці, прычыніць мне боль».

Ja latam nieco inaczej – я лятаю крыху інакш. Тут варта звярнуць увагу на слова nieco. На першы погляд магло б здавацца, што яно азначае тое ж самае, што і беларускае нішто. Не, тут можна лёгка памыліцца. Польскае nieco значыць крыху, нязначна, а беларускае нішто – гэта польскае nic.

Już wiem jak to się potoczy – я ўжо ведаю, як будуць развівацца падзеі, што адбудзецца далей.

Chcemy zrobić szum – мы хочам нашумець, каб пра нас пачулі ўсе навокал.

Byle było luźno – каб было свабодна. У польскай мове, асабліва апошнімі гадамі, вялікую папулярнасць здабыў выраз luz (свабода, разняволенасць). Цяпер модна быць такім вось свабодным у кантактах з іншымі чалавекам, асабліва гэта папулярна ў артыстычных колах.

Czujemy się nad stan – калі хтосьці жыве ponad stan, гэта азначае, што ён жыве не па сродках, выдаткоўвае больш, чым зарабляе. Аднак у дадзеным выпадку, на маю думку, гаворка ідзе пра пераноснае значэнне багацця, а не матэрыяльны стан.

Znasz się na czarach – ты ўмееш чараваць, зачароўваць. Я так менавіта пераклала гэты сказ, хаця прамое значэнне слова чары – гэта вядзьмарства.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы