X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Якую карысць носьбіту розных моваў прыносіць двухмоўе або шматмоўе?

07.09.2019 09:00
«Польская мова без межаў» – у чарговай перадачы з гэтай рубрыкі мы займаемся пытаннем двухмоўя.
Аўдыё
  • Якую карысць дае двухмоўе або шматмоўе?
Ілюстрацыйны здымак Marijus Auruskevicius/Shutterstock.com

«Польская мова без межаў» – у чарговай перадачы з гэтай рубрыкі мы займаемся пытаннем двухмоўя. Пра каго можна сказаць, што ён двухмоўны, на якай колькасці моў можа гаварыць чалавек, і якую карысць гэта яму прыносіць? У нашай студыі – доктар Агнешка Яжыньска-Буцька (Agnieszka Jarzyńska-Bućko), лагапед з Інстытуту фізіялогіі і паталогіі слыху Сусветнага цэнтру слыху ў Каетанах пад Варшавай. Скажыце, калі ласка, ці сапраўды двухмоўе або шматмоўе для чалавека карысна?

- Канешне, пазітываў больш, чым негатываў. Аднак спачатку трэба сказаць, што не пра кожнага чалавека, які ведае дзве мовы, можна сказаць, што ён двухмоўны. Білінгвізм – гэта неаднародная з’ява, яна датычыць як людзей, якія з самага ранняга дзяцінства размаўлялі на двух мовах, бо, напрыклад, мама была французскай, а тата – немцам, але таксама білінгвізм датычыць асобы, якая ў пазнейшым узросце вывучыла выдатна другую мову і ёй карыстаецца. Глабалізацыя стала фактам, часам людзі ў дарослым жыцці выязджаюць за мяжу, пераважна ў пошуках працы, і там засвойваюць іншую мову. Такі чалавек таксама становіцца шматмоўным.

Калі бацькі імкнуцца выхаваць дзіця ў атмасферы двухмоўя, калі яны самі ведаюць добра некалькі моў, то як яны павінны гэта рабіць? Прасцей, калі для аднаго з бацькоў або абодвух іншаземная мова – родная, а вось калі яны – палякі, але хацелі б, каб дзіця было двухмоўным. Скажам, можна размаўляць з дзіцём на ангельскай мове, ці гэта азначае, што яно стане двухмоўным?

- Я заўсёды кажу бацькам, што лепш за ўсё быць умераным і падыходзіць да справы са здаровым сэнсам. Па-першае, неабходна падумаць, калі ўводзіць другую мову. Найлепшы перыяд – гэта 8-10 месяц жыцця, тады дзіця пачынае разумець, што мама, скажам, гаворыць на іншай мове, чым тата. Але, калі трохгадовае польскамоўнае дзіця пойдзе ў англамоўны садок, яно таксама вывучыць мову. Па-другое, існуе шмат міфаў на тэму вывучэння мовы, калі найлепш увесці замежную мову. Эксперты кажуць пра мяжу 12 гадоў, да гэтага часу дзіця дасканала зможа вывучыць другую або наступную мову. Здараецца, што бацькі, для якіх польская мова – родная, але яны выдатна размаўляюць, напрыклад, па-ангельску, хочуць, каб дзіця з ранніх гадоў гаварыла на гэтай мове і таму дома размаўляюць па-ангельску. Я супраць гэтага. Нельга забываць, што найлепш мы можам выразіць свае думкі ды эмоцыі на роднай мове, таму лепш, каб мовай дамашніх зносін была польская, але можна аддаць дзіця ў англамоўныя яслі або садок. У сваю чаргу, калі адно з бацькоў польскамоўнае, а другое – англамоўнае, то кожны павінен звяртацца да дзіцяці на сваёй мове, але адзін чалавек не павінен спалучаць гэтыя мовы.

- Cвабодна размаўляць на двух мовах, мець магчымасць гаварыць на іх з іншымі – гэта цудоўна. Гэта адчыняе вельмі шмат новых дзвярэй – да поспеху, да кантактаў з рознымі людзьмі, азнаямлення з іншымі культурамі, іншымі людзьмі.

- Я часта карыстаюся польскай мовай, паколькі ў мяне шмат знаёмых, сяброў у Польшчы. Сёлета я ўдзельнічала ў моладзевым лагеры, у які прыехала многа маладых людзей польскага паходжання. Я пазнаёмілася з людзьмі з-за мяжы. Мы надалей утрымліваем сувязь, я размаўляю з імі па-польску. Гэта выдатная нагода лепш вывучыць польскую мову, паколькі я сама хацела б вучыцца ў Польшчы, вывучаць польскую і італьянскую філалогію, хацела б не парываць сувязі з маймі двума Айчынамі – Польшчай ды Італіяй.

Гэтыя маладыя людзі, якія здаўна пражываюць за мяжой, вельмі ўдзячныя сваім бацькам, што навучылі іх размаўляць па-польску. А ці ёсць нейкія адмоўныя бакі двухмоўя? Працягвае Агнешка Яжыньска-Буцька.

- Нават калі яны і ёсць, то гэта вынік як правіла памылак бацькоў, іх адсутнасці адпаведных ведаў. Напрыклад, калі тата – ангелец, а мама – полька, але мама таксама захоча размаўляць з дзіцём на ангельскай мове, то можа здарыцца, што дзіця інстынктыўна будзе старацца ўтрымліваць больш кантактаў з бацькам, паколькі мама не будзе ў стане выразіць да канца свае эмоцыі на замежнай мове, не заспакоіць усе патрэбы дзіцяці ў гэтым плане. Я ведаю таксама прыклад 14-гадовага хлопца, бацькі якога, палякі, калісьці з’ехалі жыць у Германію, а цяпер дзіця разам з мамай вярнулася ў Польшчу. У Германіі сям’я дома размаўляла толькі па-нямецку, і пасля вяртання ў Польшчу ў хлопца паявіліся сур’ёзныя праблемы з уласнай ідэнтычнасцю, у кантактах з равеснікамі. Так што я заўсёды кажу бацькам, каб яны пастараліся зазірнуць у будучыню.

Ці мозг чалавека, які выдатна валодае некалькімі мовамі, працуе лепш, больш эфектыўна, чым тых людзей, якія размаўляе толькі на адной, роднай мове?

- Няма даследаванняў, якія б гэты тэзіс пацвярджалі. Аднак вядома, што кожную наступную мову мы вывучаем хутчэй і з меншым высілкам, чым першую замежную мову. Важны ўзрост, калі мы пачынаем вывучаць мову, пра што я ўжо казала – найлепш да 12 году жыцця, тады мова засвойваецца хутчэй і прасцей, чым у пазнейшым узросце. А калі казаць пра функцыянаванне шматмоўнай асобы, то гэта прафілактыка некаторых расстройстваў, якія могуць паявіцца ў старэйшым узросце. Меркаваннем навукоўцаў, у людзей, якія размаўляюць на некалькіх мовах, на 4-5 гадоў пазней паяўляюцца прыкметы старэчай дэменцыі і хваробы Альцгеймера.

Колькі моваў можа ведаць адзін чалавек? Гэта залежыць ад асобы, адны хутчэй вывучаюць замежную мову, для іншых гэта складаны і доўгі працэс. Але трэба сказаць, што практычна няма мяжы ў валоданні мовамі. Паводле Кнігі рэкордаў Гінэса, рэкардыст, ліванскі мовавед, выдатна ведае 58 моваў і размаўляе на іх. Ёсць таксама польскі прыклад – выбітны мовавед Анджэй Гаўроньскі ведаў 60 моваў, а разумеў каля 100.

Перадача ўзнікла пры падтрымцы фонду «Дапамога палякам ва Усходняй Еўропе» у рамках апекі Сенату Рэчы Паспалітай над палякамі замежжа.

Катажына Cэман/нг

Больш на гэтую тэму: Польская мова без межаў