X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Маладыя даследчыкі Беларусі распачалі акадэмічны год у Варшаве

02.10.2019 17:00
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта удзельнічае ў праграме ERASMUS+, якая дае студэнтам магчымасць выезду за мяжу, каб вучыцца ў іншых універсітэтах Еўропы.
Аўдыё
  • У гэтым годзе на першым курсе беларускай філалогіі пачынае вучыцца ажно 33 студэнты
Лагатып кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэтаГрафіка: kb.uw.edu.pl

1 кастрычніка - гэта дзень, які для ўсіх студэнтаў у Польшчы азначае пачатак новага навучальнага года. Разам са шматлікімі ўніверсітэтамі, якія пачалі сваю працу з пачаткам гэтага месяца, урачыстай інаўгурацыяй стартавалі заняткі на Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Установа была заснавана ў 1956 годзе і за 63 гады паспяхова рыхтуе беларускіх філолагаў і даследчыкаў Беларусі. Сярод людзей, якія вучылі студэнтаў беларускай мове і даследавалі рэгіён, ёсць такія асобы як прафесар Антаніна Абрэмбска-Яблонска, прафесар Альжбета Смулкова і прафесар Аляксандр Баршчэўскі.

Пра новае пакаленне студэнтаў беларусістыкі мы паразмаўлялі з загадчыкам кафедры, доктарам Радаславам Калетам.

Сярод новых студэнтаў - не толькі жыхары Польшчы. Сёлета магчымасцю паступлення ў замежны ўніверсітэт скарысталіся некалькі маладых беларусаў.

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, як і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Еўрасаюзе, удзельнічае ў праграме ERASMUS+, якая дае студэнтам магчымасць выезду за мяжу, каб вучыцца ў іншых універсітэтах Еўропы. Пра магчымасці для маладых беларусістаў і новую праграму кафедры расказвае Радаслаў Калета.

У Польшчы беларускую мову ў навучальных установах можна пачуць не толькі ў Варшаве. На Падляшшы, дзе жыве значная беларуская меншасць, знаходзіцца больш за трыццаць школ, у якіх праводзяцца заняткі на беларускай мове.

Студэнтам зычым поспехаў у новым навучальным годзе і пастаяннага паглыблення ведаў пра Беларусь. А ўсіх жадаючых запрашаем на сустрэчы і канферэнцыі, якія ў гэтым годзе будуць праходзіць на Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Спадзяемся, што з году ў год колькасць студэнтаў кафедры будзе павялічацца.

Альберт Ежы Вяжбіскі

cлухайце аўдыё