Беларуская Служба

На прэстыжным Варшаўскім кінафестывалі беларускі фільм атрымаў спецыяльную ўзнагароду

21.10.2019 15:13
Для фільму «ІІ» Улады Сянковай фестываль таксама стаў месцам прэм’еры.
Аўдыё
 ,   (),   (  )
Улада Сянкова, Аляксандр Ласько (злева), Мікалай Лаўранюк (з правага боку)А. Вялічка/radyjo.net

Завяршыўся 35-ы Варшаўскі кінафестываль. Фільм беларускай рэжысёркі Улады Сянковай «ІІ» атрымаў спецыяльную ўзнагароду ў катэгорыі «Свабодны дух».

Беларускі ігравы фільм на Варшаўскім кінафестывалі быў паказаны ўпершыню. Для фільму «ІІ» Улады Сянковай фестываль таксама стаў месцам прэм’еры.

Нагадаем, у цэнтры ўвагі фільму трое вучняў выпускнога класу. Насця імкнецца да лепшага жыцця, марыць пра вышэйшую адукацыю ў Польшчы. Некалькі разоў у тыдзень яна ездзіць на рэпетытарства па польскай мове. Разам з ёй ездзіць Саша. У школе над хлопцам смяюцца, паколькі лічаць, што ён гей. У сваю чаргу Крысціна ўвогуле не думае пра ўніверсітэт. Яна зацікаўлена спатканнямі са сваім новым хлопцам.

У школе пануе строгая дысцыпліна. Адзінай асобай, якая здаецца іншай, з’яўляецца малады настаўнік ангельскай. Аднойчы ўсё мяняецца. У выніку трагічных падзей раскрываюцца боязі, прадузятасці і нянавісць да людзей, якія адрозніваюцца ад іншых.

Фільм узнік па замове ЮНЭСКА. Пачаткова гэта павінен быў быць сацыяльны ролік на тэму ВІЧу. Аднак, у працэсе аказалася, што тэма нашмат больш шырокая, і ўзнік 60-хвілінны фільм пра асоб, якія адрозніваюцца ад свайго атачэння, і пра стаўленне масы да «іншага».

Гэта вялікі гонар і радасць, атрымаць спецыяльную ўзнагароду на такім прэстыжным фестывалі – гаворыць Улада Сянкова:

- Калі мы ішлі на фестываль, то мы нават не маглі пра гэта марыць, паколькі фестываль класа А – гэта вельмі сур’ёзна. Узнагарода на ім здавалася мне нечым немагчымым. Канешне, я была вельмі моцна здзіўлена. Я крыху эмацыйна стомленая пасля ўсіх прац, але гэта такі прыемны шок. Увогуле польскі глядач успрымае кіно вельмі добра. Людзі плачуць, выходзяць і кажуць, што гэта лепшы фільм, якія яны бачылі на фестывалі. Гэта апошняе, што мы пачулі на апошнім паказе. Я сама не ведаю як, але ў нас атрымалася зрабіць добрае кіно, якое ацанілі.

Галоўную ўзнагароду Варшаўскага кінафестывалю Warsaw Grand Prix здабыў грузінскі фільм «Shindisi». Стваральнік стужкі Дзіто Цынцадзе атрымаў таксама ўзнагароду для найлепшага рэжысёра.

Гісторыя пераможнага фільму праўдзівая, з часу расійскай вайсковай акцыі ў Грузіі ў 2008 годзе. Шындзісі – гэта вёска блізу Тбілісі, у якой расійскія акупацыйныя сілы не выконваюць дамоўленасці аб калідоры міру, дзякуючы якому параненыя могуць атрымаць дапамогу, а забітыя могуць быць пахаваныя. Расіяне не выконваюць правіл і адкрываюць агонь, а на дапамогу раненым грузінскім жаўнерам прыходзяць звычайныя жыхары вёскі.

Агулам за grand prix змагаліся 15 фільмаў, у тым ліку тры польскія.

ав