— Я не хачу адцягваць Расі. ад мірных перамоваў, — так Дональд Трамп тлумачыць прыпыненне ЗША новых санкцый супраць Масквы. — Маё рашэнне адносна Расіі вельмі простае. Я ў цяперашні час вяду мірныя перамовы ў канфлікце паміж Расіяй і Украінай, і я не хачу рабіць нічога, што магло б па-дурному адштурхнуць Расію ад стала перамоваў. Мы дасягаем велізарнага прагрэсу, у тым ліку ў бягучых перамовах аб закладніках! — напісаў прэзідэнт ЗША на платформе «Truth Social».
Ён таксама дадаў, што можа падпісаць санкцыі ў любы час, а падтрымка Расіі для Ірана мінімальная ў параўнанні з яе магчымасцямі.
— Я хачу, каб так заставалася, і так будзе, калі толькі дурныя людзі не стануць мне на шляху, — чытаем у паведамленні Трампа.
Прэзідэнт ЗША зноў раскрытыкаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага за напады на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы, якія, на яго думку, дэстабілізуюць сусветны рынак паліва.
— Фермеры, жывёлаводы і бізнес усіх відаў моцна пакутуюць, але Расія ўсё яшчэ адпраўляе ў свет мільёны барэляў дызельнага паліва па нізкай цане. Зяленскаму гэта не перашкаджае і, шчыра кажучы, улічваючы ўсе грошы, якія, як усім вядома, дае яму Еўропа, а таксама грошы, якія несумленны Джо Байдэн даў яму ў мінулым, ён не хоча спыняць гэтую вайну і, верагодна, ніколі не захоча. Два гады таму ён мог бы заключыць лепшую здзелку, чым цяпер. Яго краіна ў руінах, страціла значную частку сваёй тэрыторыі, страціла доступ да акіянаў і мораў, а яе мужчынскае насельніцтва невялікае, параненае і/або мёртвае. Я ХАЧУ, КАБ ГЭТА ВАЙНА СКОЧЫЛАСЯ! — чытаем у твітары Дональда Трампа.
IAR/аз