Беларуская Служба

У Мінску праходзіць вялікі фестываль габрэйскай народнай музыкі Litvak Klezmer Fest!

07.11.2019 15:06
Музыка клезмераў, прызнаная ва ўсім свеце, зусім нядаўна пачала вяртацца ў Беларусь.
Аўдыё
.
.Фэйсбук

Традыцыя клезмераў - першапачаткова прызначаная для выканання на габрэйскіх вясельных ўрачыстасцях - нарадзілася ва Усходняй Еўропе як спалучэнне музыкі ўсіх народаў, якія жылі тут, а пасля атрымала развіццё ў ЗША і іншых краінах свету дзякуючы габрэйскім эмігрантам.

На фестываль прыехалі музыкі з ЗША, Германіі, Польшчы, Украіны і Аўстрыі - усяго больш за дзясятак выканаўцаў і бэндаў. У рэпертуары фестывалю - традыцыйная клезмерская музыка.

Бясплатныя канцэрты адбываюцца 7 і 8 лістапада ў Мінску на пляцоўцы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак мерапрыемства ў 14:00. У рамках фестывалю таксама праходзяць творчыя майстар-класы, танцавальныя ўрокі, выставы, працуе фудкорт - усё прысвечана клезмерскай музыцы і габрэйскай культуры. Музычная праграма з канцэртамі пачынаецца бліжэй да вечара (з 17:00 да 23:00).

8 лістапада ў рамках фестывалю выступіць знакаміты польскі гурт "Kapela Brodów".

Аўтарам ідэі і арганізатарам фестывалю з'яўляецца музыка Сяргей Доўгушаў.

слухайце аўдыё