Беларуская Служба

У Італіі выставілі Турынскую плашчаніцу

11.04.2020 10:02
Такое рашэнне прыняў арцыбіскуп Турыну Чэзары Назілья, а падзея транслюецца на ўвесь свет.
.
Ілюстрацыя.MichaelGaida/pixabay.com/CC0

-Тысячы людзей, маладых і старых, здаровых і хворых папрасілі мяне, каб мы ў гэты момант так сур’ёзных цяжкасцяў памаліліся ў Вялікім тыдні перад Турынскай плашчаніцай, каб маліць перад лікам памерлага Хрыста ласку пераадолення зла так, як ён зрабіў на крыжы, давяраючы дабрыні і міласэрнасці Бога, – сказаў арцыбіскуп Чэзары Назілья. Ён паінфармаваў, што ахвотна ўспрыняў гэтую прапанову. Пра гэта піша партал wprost.pl.

Плашчаніца, у якую павінна было быць захутанае цела Хрыста, гэта матэрыял даўжынёй больш за 4 метры і шырынёй каля 110 см. Матэрыял быў адкрыты ў XIV стагоддзі ў Францыі, а з 1578 году яго захоўвалі ў Турыне, у Італіі. Ужо больш за 600 гадоў доўжыцца дэбата на тэму сапраўднасці адлюстравання цела высокага, барадатага мужчыны, якое мела сляды ўкрыжавання. Эксперты знайшлі на матэрыяле сляды крыві і зямлі, тыповай для тэрыторыі Ерусаліму.

Іншы навуковы калектыў заявіў, што матэрыял паходзіць з XIII ці XIV стагоддзя. Паводле іх, цэлая плашчаніца была зробленая на патрэбы вельмі прыбытковага сярэднявечнага рынку мошчаў і пілігрымак. Існуе таксама тэорыя, паводле якой плашчаніца з’яўляецца творам Леанарда да Вінчы, які выкарыстаў раннюю фатаграфічную тэхніку і зрабіў адлюстраванне свайго твару на матэрыяле.

Касцёл не займае афіцыйнай пазіцыі ў шматгадовай дыскусіі на тэму сапраўднасці Турынскай плашчаніцы. У сваю чаргу прыводзяцца словы Яна Паўла ІІ з 1998 году:

-Плашчаніца з’яўляецца выклікам для розуму. Ад кожнага чалавека, а асабліва ад вучоных вымагаецца перад усім высілак, які дазволіць ім з пакорай прыняць глыбокі пасыл, які прамаўляе да яго розуму, і дакранаецца да яго жыцця. Такім чынам Касцёл не мае кампетэнцый, каб выказвацца ў гэтых справах. Таму ён давярае вучоным заданне весці далейшыя даследаванні. Касцёл заахвочвае, каб прыступаць да даследаванняў над Плашчаніцай без ніякіх забабонаў, каб не лічыць пэўным нічога, што не было даказана. Заклікае, каб захоўваць унутраную свабоду ў дзейнасці, дакладна выконваць прынцыпы навуковай метадалогіі, а адначасова паважаць пачуцці вернікаў.

ав