Беларуская Служба

Кардынал Вышыньскі - айцец свабодных людзей

02.07.2020 16:16
Аўдыё
  • Кардынал Вышыньскі - айцец свабодных людзей
Kardynał Stefan Wyszyński
Kardynał Stefan WyszyńskiNarodowe Archiwum Cyfrowe

Пра розныя аспекты духоўнага бацькоўства кардынала Стэфана Вышыньскага размаўлялі на Яснай Гары падчас цыклічнай сустрэчы, якая рыхтуе да бэатыфікацыі Прымаса тысячагоддзя.

Пунктам выйсця для дыскусіі была кніга Паўла Зухневіча «Айцец свабодных людзей». Да гэтага матыву аднеслася Станіслава Навіцка з Інстытуту прымаса Вышыньскага:

-Тытул «Бацька свабодных людзей» у значнай ступені адносіцца да ксяндза-прымаса, паколькі яго асноўным клопатам была свабода. Унутраная свабода чалавека, свабода народу, духоўная свабода і клопат пра свабодных людзей у краіне. Бо ён быў бацькам народу. І гэта было характэрным для яго. Многія людзі звярталіся да яго адразу з такім тытулам.

Пра розныя вымярэнні духоўнага бацькоўства падчас сустрэчы казаў прэс-сакратар Яснай Гуры, айцец Міхал Леган:

-Ніхто б не паверыў, што ён бацька, калі б ён не аддаў сваё жыццё. Інакш немагчыма быць бацькам. Нельга інакш быць пастухом. Калі б ён быў кепскім пастухом, які пасе толькі сябе, то ніхто б яму не паверыў і не пайшоў бы за ім. Ён павінен быў мець у сабе генія бацькоўства, бо яго палюбіла такая колькасць людзей, якія хацелі быць яго дзецьмі.

Вывучэння кардынала Вышыньскага з’яўляецца пэўнага роду высілкам – гаворыць манах:

-Я павінен сказаць, што гэта пэўнага роду высілак: адкрываць кардынала Вышыньскага. Напэўна гэта душпастыр, спосаб душпастырства якога вызначыў дарогу гэтага сур’ёзнага, іерархічнага касцёла, у якім пануе гіганцкі аўтарытэт прымаса. Магчыма, гэты гіганцкі аўтарытэт нават пужаў многіх людзей. З другога боку, мы стала адкрываем, што ён быў чалавекам вялікай цеплыні, зычлівасці. Ён кахаў так моцна, што яго любоў распаўсюджвалася на ўсіх. Кахання трэба вучыцца ад самых вялікіх.

Беатыфікацыя кардынала Стэфана Вышыньскага павінна была адбыцца на пачатку чэрвеня. Аднак, па прычыне пандэміі яна адкладзена на нявызначаны час.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры