Ва Украіне часткова адноўлена праца сістэмы спадарожнікавай сувязі Starshield – вайсковай версіі Starlink. На тэрыторыях, падкантрольных Кіеву, сістэма працуе без абмежаванняў. Аднак украінскія вайскоўцы па-ранейшаму не могуць выкарыстоўваць яе над акупаванымі Расіяй тэрыторыямі.
Пра частковае аднаўленне працы Starshield паведаміў у інтэрв’ю BBC прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле яго слоў, захаванне абмежаванняў над акупаванымі тэрыторыямі не дазваляе ўкраінскім беспілотнікам-перахопнікам даганяць расійскія рэактыўныя дроны тыпу «Шахед». Гэта, у сваю чаргу, негатыўна адбіваецца на эфектыўнасці супрацьпаветранай абароны Украіны.
Зяленскі падкрэсліў, што тэхнічныя абмежаванні ўвяла амерыканская кампанія SpaceX. Аднак украінскаму прэзідэнту невядома, хто прыняў палітычнае рашэнне па гэтым пытанні.
З-за ўведзеных абмежаванняў сістэма Starshield таксама перастае працаваць на аб’ектах, якія рухаюцца з хуткасцю больш за 160 кіламетраў за гадзіну.
IAR/яс