Беларуская Служба

19 верасня адбудзецца ў Варшаве канцэрт «Салідарныя з Беларуссю»

28.08.2020 13:20
Канцэрт будзе транслявацца ў Беларусі праз «Белсат».
Нацыянальны стадыён у ВаршавеArtMediaFactory/ Shutterstock

19 верасня ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне адбудзецца маштабны канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». Рыхтуе мерапрыемства «Ініцыятыва Вольная Беларусь» разам з Фондам «Беларускі дом». Пра падрыхтоўку расказала нам каардынатар канцэрту Вікторыя Хакімава:

«Мы робім гэта супольна з тэлебачаннем POLSAT і з тэлебачаннем «Белсат», нам дапамагае Нацыянальны цэнтр польскай культуры (Narodowe Centrum Kultury Polskiej). Мы абавязкова будзем трансляваць гэты канцэрт у Беларусі праз тэлебачанне «Белсат». На жаль, праз тое, што мы не ўпэўнены ў бяспецы музыкантаў, мы не можам зараз казаць, хто прыедзе ў Варшаву.»

На канцэрце «Салідарныя з Беларуссю» з беларускімі музыкамі выступяць таксама топавыя польскія гурты.

яс