Беларуская Служба

«Чырвоная і белая»: песня салідарнасці і чуллівае відэа ад украінскага гурту «Пирятин»

04.09.2020 11:02
Песня «Чырвоная і белая» – гэта музычны жэст салідарнасці беларускаму народу, які ў гэты час змагаецца за права на свабоду ад тыраніі.
.
.Пирятин

У Беларусі адбываецца светапоглядная рэвалюцыя, і адбываецца яна не толькі ў фізічным вымярэнні, але і ў сэнсавым, сімвалічным полі. Гурт «Пирятин» не мог застацца ў старане і запісаў прысвячэнне колерам беларускага нацыянальнага сцяга і людзям, якіх ён аб’ядноўвае.

Кажа франтмэн гурту Іван Сэмесюк, – «Маем надзею, што песня падбадзёрыць беларусаў і нагадае пра то, што яны не самотныя ў сваіх памкненнях і акцыях. Шмат хто з нашых сяброў-беларусаў быў з намі фізічна і маральна ў вызначальныя для Украіны часы. Таму сёння мы ўважліва сочым за развіццём падзей, жадаем поспеху і пад’ёму агульнанацыянальнай справы! Жыве Беларусь!».

«Пирятин» (чытаецца як Пыратын) – украінскі гурт з Кіева, утвораны ў 2016-ым годзе. Лідар каманды – мастак і літаратар Іван Сэмесюк. Гурт вызначае свой жанр як «power country», тэматыка песень – даследванне ўкраінскай душы ва ўсіх, нават самых цёмных яе куточках. У дыскаграфіі гурту – альбомы «Атентат» і «Тантра». Тэкст для песні напісаў паэт Алесь Плотка, перакладчык на беларускую кнігі Сэмесюка «Прыгоды павіяна Томаса» і кнігі вершаў «Папяросы» Юрко Іздрыка.

Музыка – Пирятин, тэкст – Алесь Плотка, саундпрадусар – Арцём Малюга. Іван Сэмесюк – вакал, губны гармонік; Андрэй «Біт» Літвінок – барабаны; Арцём Малюга – бас-гітара; Багдан Буткевіч – гітара, бэк-вакалы; Надзя Каламеец – бэк-вакалы. Відэа – Gankafilm, рэжысёр – Ганка Трэцяк, відэа з акцый пратэсту – Марына Драбышэўская, Яўген Меркіс, Даша Сапранецкая (Current Time).

ав