Беларуская Служба

Польская мова без межаў: Папулярызацыя польскай мовы і культуры ў свеце

18.10.2020 07:43
"Польская мова здабыла пэўны прэстыж бо, належыць да групы моў Еўрапейскага Звязу". 
Аўдыё
  • Польская мова без межаў: Папулярызацыя польскай мовы і культуры ў свеце

Прасоўванне польскай мовы ў краіне і за мяжой, як павысіць статус польскай мовы, – гэтым тэмам будзе прысвечаны сённяшні выпуск перадачы «Польская мова без межаў».

Госцем Польскага радыё стаў культуролаг і лінгвіст, аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных мове і выкладанню польскай мовы як замежнай, намеснік дырэктара Цэнтру польскай мовы і польскай культуры для замежнікаў POLONICUM Варшаўскага ўніверсітэту Пётр Каяк.

Спадар, Пятро, пачнем з таго, ці варта наагул прасоўваць польскую мову, калі ў свеце існуе пэўная іерархія моваў, у якой польская не займае высокай пазіцыі. Ці праглядаецца магчымасці змены такога становішча?

- Так, вядома, бо гэтая іерархія не вечная. Тым больш польская мова вельмі прэстыжная, хоць і належыць да групы моў, якая вывучаецца рэдка. Польская мова здабыла пэўны прэстыж бо, належыць да групы моў Еўрапейскага Звязу. Пасля 2004 года змянілася палітычная рэчаіснасць, у выніку чаго мноства таварыстваў, палітыкаў, спецыялістаў, якія займаюцца эканомікай і бізнесам, пачалі глядзець на нашу краіну як на чальца Еўрапейскай супольнасці. Я ўвесь час з гэтым сутыкаюся, знаходзячыся на стажыроўках або чытаючы лекцыі ў так званых далёкаўсходніх універсітэтах, напрыклад, у Кітаі, Карэі ці Індыі. Часта нашы партнёры давалі мне зразумець, што глядзяць на Польшчу менавіта ў гэтым кантэксце. Я думаю, наша краіна не была б гэтак цікавая замежнікам, калі б не тое, якім чынам мы выкарысталі 1990-ыя гады і 2000-ыя, – кажу не толькі пра толькі фарміраванне эканамічнай пазіцыі, але таксама і культурнай, і моўнай пазіцыі.

Як вам падаецца, прасоўванне польскай мовы павінна адбывацца адначасова на нацыянальным узроўні – тут у Польшчы, так і па-за яе межамі, на міжнароднай арэне?

-Так, безумоўна. Прасоўванне павінна адбывацца і ўнутры, і звонку. Прыкладам унутранай дзейнасці, якую варта працягваць і ўзмацняць, можа паслужыць спроба пераканаць нашых суайчыннікаў адмовіцца ад стэрэатыпу, маўляў, польская мова складаная. Мне здаецца, што нават на старонках Варшаўскага ўніверсітэту можна знайсці адпаведныя фармулёўкі, якія мы дагэтуль не заўважылі. Як дзвесце разоў глядзіш на адныя і тыя тэксты можна не заўважыць пэўных рэчаў.

Тым часам замежнае прасоўванне заключаецца ў тым, каб імідж Польшчы, які мы стараемся стварыць, адпавядаў таму месцу, дзе мы яго транслюем. У гэтым выпадку неабходна напоўніцу выкарыстоўваць інструменты маркетынгавай камунікацыі, грамадскай дыпламатыі і г.д.

Давайце прыгледзімся дзейнасці Інстытуту імя Адама Міцкевіча, які на працягу некалькіх гадоў паспяхова праводзіў кампанію па прасоўванні Польшчы. Супрацоўнікі Інстытуту спрабавалі паказаць жыхарам Індыі, Карэі ці Кітая, наколькі прывабная наша краіна. Яны адначасова стараліся ўлічыць усе нюансы: пры падборы матэрыялу прымаліся пад увагу асаблівасці мэтавых груп, сацыяльных груп, якіх цікавяць зусім розныя рэчы. Трэба разумець, што розныя грамадствы і сацыяльныя групы могуць захапляцца абсалютна рознымі з’явамі і падчас папулярызацыі польскай мовы і культуры гэта трэба ўлічваць.

Спадар Пятро, вы кажаце, што польскія школы ў іншых краінах свету, польскія дыпламатычныя ўстановы, інстытуты павінны папулярызаваць польскую мову. На вашу думку, ці яны спраўляюцца з гэтай задачай? Вось вам просты прыклад: калі мы за мяжой селімся ў гасцініцу і ўключаем тэлевізар, то высвятляецца, што няма ніводнага канала, які б трансляваў свае праграмы па-польску. Тое ж самае можна сказаць і пра радыё:

-Так, гэта праўда, але я не ўскладаю віну за гэта на польскія дыпламатычныя пляцоўкі. У дадзеным выпадку я б хацеў убачыць канкрэтныя дзеянні з боку польскага грамадскага тэлебачання TVP і Польскага Радыё. Я б не перакладаў віну на дыпламатычныя ўстановы або польскія інстытуты, зыходзячы са свайго досведу, я магу сказаць, што яны робяць вельмі шмат для падтрымкі ўзроўню зацікаўленасці Польшчай.

Прымаючы пад увагу мой досвед апошніх гадоў, я прывяду некалькі прыкладаў: ля цэнтру польскай мовы і польскай культуры для замежнікаў POLONICUM усталяваліся выдатныя стасункі з Польскім Інстытутам у Санкт-Пецярбургу, мы навучаем тамтэйшых настаўнікаў, прыцягваем так званых фанатаў польскасці. Польскі інстытут заўсёды дае нам лекцыйныя аўдыторыі, падтрымлівае, дапамагае, развівае зацікаўленасць польскай мовай, якая па палітычных прычынах не можа прасоўвацца паміж польскімі і расійскімі ўніверсітэтамі.

Таксама мы пачалі супрацоўнічаць з Польскім Інстытутам у Тбілісі. У сакавіку, яшчэ да пачатку эпідэміі, нам удалося правесці сертыфікаваны экзамен на валоданне польскай мовай. Грузія – гэта ўнікальнае месца, з кропкі гледжання польскай прысутнасці ў свеце. У Грузіі, у Вугоршчыне польская мова надзвычай прэстыжная. Палякаў, якія накіроўваюцца туды ў турыстычных мэтах, чакае вельмі добрае і цёплае стаўленне мясцовых. Вугорцы і грузіны добра памятаюць пар наша заангажаванне ў розныя гістарычныя падзеі. Таксама вельмі добра працуе Польскі інстытут у Пекіне. Я магу толькі захапляцца ўстановамі, з якімі нам давялося супрацоўнічаць.

Перакладчык польскай літаратуры, выкладчык Бразільскага універсітэту, прафесар Хенрык Шэвэрскі кажа аб усё большай цікавасці да польскай мовы ва ўсім свеце, а ў асаблівасці ў далёкай і сонечнай Бразіліі. Аднак навуковец адзначае, што папулярызацыя польскай мовы ў Бразіліі павінна быць больш заўважнай. Хенрык Шэвэрскі перакананы, што неабходна стварыць інстытут, які б займаўся не толькі мовай, але і культурай Польшчы ў Бразіліі:

-У Бразіліі расце цікаўнасць да польскай мовы. Яна расце не толькі сярод нашчадкаў польскіх эмігрантаў, але таксама сярод звычайных бразільцаў. У Бразіліі не хапае Польскага Інстытуту. Там дзейнічаюць культурныя інстытуту іншых краінаў, напрыклад Іспаніі, Нямеччыны і Партугаліі. Гляджу на дзейнасць гэтых інстытутаў і зайздрошчу. Мне здаецца, што Польшча павінна стварыць адпаведны інстытут, які б выпрацаваў адпаведную культурную палітыку ў Бразіліі. Займаўся адукацыя, акадэмічным абменам і не толькі. Зараз гэтага не хапае.

Падсумоўваючы, нашу размову, польскія ўстановы адукацыі і культуры, зацікаўленыя ў папулярызацыі мовы на свеце і адпаведна ў сертыфікацыі моўных навыкаў, працягвае Пётр Каяк:

- Безумоўна. І для нас ёсць добрая навіна. Большасць гэтых пытанняў і праблем, якія мы тут узгадалі намагаецца сабраць пад даным парасолем Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (Narodowa Agencja Wymiany Akademickiej). Гэта ўстанова, якая прапаноўвае розныя праграмы для навукоўцаў і студэнтаў. Запршаю на інтэрнэт старонку Агенцтва, там можна знайсці шмат карыснай інфармацыі на гэту тэму.

Нагадаем, сёння разам з намеснікам дырэктара Цэнтру польскай мовы і польскай культуры для замежнікаў POLONICUM Варшаўскага ўніверсітэту Пётрам Каякам мы абмяркоўвалі праблематыку папулярызацыі польскай мовы і культуры.

Цыкл радыёперадач «Польская мова без межаў» паўстаў пры фінансавай падтрымцы канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы ў рамках апекі над палякамі замежжа.

эж

Больш на гэтую тэму: Польская мова без межаў