Беларуская Служба

Польшча з нуля пабудуе сучасны інавацыйны горад

12.01.2026 06:07
У ім будзе створаная зручная для жыхароў грамадская прастора і ўкаранёныя тэхналогій разумнага горада.
Візуалізацыя Цэнтральнага камунікацыйнага порту Крыніца: Gov.pl

Тэхналагічна развіты горад, пабудаваны з нуля, будзе створаны паміж Варшавай і Лоддзю (горад у 100 км на захад ад польскай сталіцы). Ён будзе «прычэплены» да Цэнтральнага камунікацыйнага порту, які будуецца паміж двума гарадамі, прыкладна ў 40 км ад Варшавы. Будаўніцтва горада створыць больш за 40 тыс. працоўных месцаў, у асноўным у сектарах ІТ і інавацый, палічылі ў польскім урадзе.

У Польшчы падпісалі стратэгію развіцця тэрыторыі вакол аэрапорта да 2044 года.

З будаўніцтвам і адкрыццём новага вялікага аэрапорта з пасажырапатокам у 45 млн чалавек на першапачатковым этапе ўзнікне попыт на дадатковыя паслугі. Гэта нармальная сітуацыя, бо падобныя гарады-спадарожнікі будуюцца ля кожнага буйнога аэрапорта па ўсім свеце. Польскі мегапраект прадбачыць максімальны пасажырапаток у 100 млн чалавек у год. 

Новы горад, які атрымаў рабочую назву Airport City, павінен быць шматфункцыянальным і тэхналагічна развітым. Плануецца, што да 2044 года ў аэрапорце і Airport City будзе створана прыблізна 40-45 тыс. новых працоўных месцаў.

Airport City размесціцца на тэрыторыі 64 гектараў. Да 2044 года будзе пабудаваны, спланаваны і спраектаваны горад у адпаведнасці з сучаснымі сусветнымі тэндэнцыямі гарадскога планавання ды горадабудаўніцтва. У ім будзе створаная зручная для жыхароў грамадская прастора і ўкаранёныя тэхналогіі разумнага горада. Акрамя таго, Airport City будзе характарызавацца высокай ступенню пешаходнай даступнасці і зручным доступам да грамадскага транспарту.

З-за невялікай плошчы і патэнцыйна шчыльнай забудовы архітэктары прапануюць мінімізаваць аўтамабільны рух у Airport City. Асноўнай транспартнай трасай павінен стаць праспект, які будзе праходзіць праз увесь горад і весці непасрэдна да тэрміналаў новага аэрапорта.

вс