Беларуская Служба

З панядзелку сярод радыёкніг, публікаваных Польскім радыё, паявіўся раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча

10.03.2021 13:02
Гэта раман, які ў міжваеннае 20-годдзе выклікаў вялікі скандал: і маральны, і сацыяльны.
   (Pamiętnik pani Hanki)  -
"Дзённік спадарыні Ганкі" ("Pamiętnik pani Hanki") Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча Foto: mat. promocyjne

З панядзелку сярод радыёкніг, публікаваных Польскім радыё (Radiobook), паявіўся «Дзённік спадарыні Ганкі» («Pamiętnik pani Hanki») Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча ў інтэрпрэтацыі Ганны Снюк.

«Pan Wołodyjowski» Генрыка Сянкевіча, «Popioły» Стэфана Жэромскага ці «W poszukiwaniu straconego czasu» Марцэля Пруста ў інтэрпрэтацыях Януша Гаёса, Марыюша Банашэўскага і Ежы Радзівіловіча – гэта толькі некаторыя з шматлікіх твораў, якія можна слухаць у калекцыі аўдыёкніг Польскага радыё.

Новы літаратурны праект Польскага радыё дзейнічае з кастрычніка мінулага года. Кожны панядзелак творы польскай і сусветнай літаратуры даступныя ў выглядзе гукаў, якія шмат гадоў запісваюцца ў студыях Польскага радыё. У панядзелак адбылася чарговая прэм'ера, нагадвае дырэктар Тэатра Польскага радыё Януш Кукула:

-Гэта раман, які ў міжваеннае 20-годдзе выклікаў вялікі скандал: і маральны, і сацыяльны. Яе напісаў адзін з найцудоўнейшых пісьменнікаў таго часу – Тадэвуш Далэнга-Мастовіч.

Запіс раману ў інтэрпрэтацыі Ганны Сэнюк датуецца 2000 годам.

ав