Беларуская Служба

«Убить президента». Славамір Адамовіч – першы палітвязень-творца рэжыму А. Лукашэнкі

12.04.2021 16:21
Беларускі паэт Славамір Адамовіч за свой твор «Убей президента!» адсядзеў у турме 10 месяцаў. Гэта быў 1996 год.
Аўдыё
  • Наш падляскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк пагутарыў з паэтам Славамірам Адамовічам, які цяпер знаходзіцца за Палярным Кругам у Нарвегіі
Славамір АдамовічФота: Беларуская служба ПР, Я. Іванюк

Надоечы мастака Алеся Пушкіна прызналі палітвязнем. Мастак з 30 сакавіка знаходзіцца пад арыштам. Яго вінавацяць у «рэабілітацыі нацызму». Падставай для справы стаў партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства Пушкіна. Яўген Шыхар са зброя ў руках да 1955 года змагаўся з камуністычнай уладаў на паўночных захадзе Беларусі. Няма ніякіх доказаў таго, што Жыхар удзельнічаў разам з нацыстамі ў вынішчэнні беларусаў. Аднак гэта не перашкода для Генпракуратуры Беларусі. Справа Алеся Пушкіна далёка не першы прыклад пераследу творцаў рэжымам Лукашэнкі.

Беларускі паэт Славамір Адамовіч за свой твор «Убей президента!» адсядзеў у турме 10 месяцаў. Гэта быў 1996 год. І хаця закідвалася яму таксама спроба нелегальнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, бадай ніхто ня мае сумненняў, што быў ён першым творцам у найноўшай гісторыі Беларусі, якога арыштавалі, трымалі за кратамі а потым асудзілі за літаратурны твор.

Наш падляскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк пагутарыў з паэтам Славамірам Адамовічам, які цяпер знаходзіцца за Палярным Кругам у Нарвегіі, пра падзеі чвэрць гадовай даўніны, а таксама пра сённяшнія беларускія рэаліі.

Размову слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Андрэй Хадановіч: Калі пісменнікаў затрымліваюць, значыць іх слова важнае

05.02.2021 14:49
Тры тыдні правёў у дворыку Чэслава Мілаша ў Краснагрудзе на польска-літоўскай мяжы беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

Культурныя дзеячы Беларусі могуць атрымаць дапамогу за мяжой

29.03.2021 18:24
Артыстам у цяперашні час надзвычай складана – не толькі праз пандэмію адмяняюць фестывалі і канцэрты, але і ўлада глядзіць падазрона на кожны выступ.