Беларуская Служба

Польскае радыё Шапэна запрашае на новыя перадачы

28.04.2021 11:52
На травеньскія выходныя радыё падрыхтавала дзве спецыяльныя прапановы.
Аўдыё
  • Польскае радыё Шапэна запрашае на новыя перадачы
.
.Fot. Polskie Radio

На святкаванні Дня сцяга, 2 траўня, Радыё Шапэна будзе ўзгадваць постаць выдатнага кампазітара, дырыжора і настаўніка – Зыгмунта Наскоўскага ў 175-ю гадавіну з дня нараджэння. У сваю чаргу, 3 траўня, радыё запрашае на праграму з загадкай «Назавіце ПІН-код да Шапэна».

Адной з самых цікавых новых прапановаў у Радыё Шапэна будзе суботняя праграма «Chopin Talk», гаворыць дырэктар Радыё Шапэн Марцін Гмыс:

-Гэта будуць сустрэчы зоркі нашай праграмы, Марыюша Градоўскага з гасцямі. Ён будзе запрашаць зоркі музычнага шоўбізнеса, перад усім з забаўляльнай галіны, і будзе распытваць пра іх стаўленне да музыкі Фрыдэрыка Шапэна.

Трансляцыя пачнецца ў ліпені.

Іншыя праграмы Польскага радыё таксама падрыхтавалі новую вясновую праграму. Рэкламны ролік можна знайсці на YouTube-канале «Polskie Radio».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры