Беларуская Служба

На хвалі Польскага радыё распачалася культавая праграма «Лета з радыё»

22.06.2021 13:09
Адным з распазванавальных знакаў «Лета з радыё» з'яўляюцца выпускі навін на англійскай, нямецкай і ўкраінскай мовах.
.
.Польскае радыё

Разам з пачаткам астранамічнага лета на хвалі Першай праграмы Польскага радыё распачалася культавая праграма «Лета з радыё». З нагоды юбілею адной з самых папулярных прапановаў Першай праграмы яе стваральнікі падрыхтавалі мноства цікавых рэчаў. Гэта конкурсы і радыёспектаклі, у якім лёс герояў будуць вырашаць слухачы. Гэта таксама канцэрты. На сцэне пад адкрытым небам будуць спяваць найвялікшыя зоркі польскай музычнай сцэны, якія шмат гадоў выступалі з «Адзінкай» у розных кутках Польшчы. Арганізатары здраджваюць, што адбудзецца канцэрт на фоне панарамы Татраў і ў замку Ксёнж.

Адным з распазванавальных знакаў «Лета з радыё» з'яўляюцца выпускі навін на англійскай, нямецкай і ўкраінскай мовах.

«Лета з радыё» можна слухаць штодзённа ад 9 да 12 гадзіны. Прэмʼеры канцэртаў кожную пятніцу ў 20.00 на Польскім радыё, у сацыяльных сетках, на YouTube і на сайце Польскага радыё.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры