Беларуская Служба

Запрашаем у пакамедульскі кляштарны комплекс у Віграх (ФОТА)

09.07.2021 15:02
Згаданы аб’ект лічыцца адным з найважнейшых помнікаў архітэктуры Сувальшчыны.
    .
Пакамедульскі кляштарны комплекс у Віграх. Autorstwa Krzysztof Mizera - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11571275

Сёння мы запрашаем у пакамедульскі кляштар у Віграх. Размешчаны на возеры Вігры комплекс часта называюць жамчужынай Сувальшчыны. Яго гісторыя датуецца другой паловай XVІІ стагоддзя, калі з Італіі ў Польшчу пераехалі пустэльнікі – прадстаўнікі ордэна камедулаў.

У 1667 годзе кароль Ян Казімір падарыў законнікам маладаступную і дзікую выспу на возеры Вігры. Верагодна, пасяляючы там законнікаў, кароль хацеў «угаварыць» Бога спыніць шматлікія бедствы, якія мучылі каралеўства ў XVII стагоддзі. Правілы камедульскага ордэна былі вельмі жорсткія – законнікі былі абавязаныя захоўваць абсалютнае маўчанне і строгі пост. Возера, якое з усіх бакоў акружала дзікая пушча, выдатна адпавядала патрабаванням пустэльнікаў.

Камедулы прыехалі ў Вігры ў 1668 годзе і заснавалі на выспе сваю сядзібу. Яны пабудавалі дамбу з дарогай, якая спалучыла выспу з сушай. Пабудавалі таксама святыню і кляштарныя будынкі. Верагодна, аўтарам архітэктурнага праекта комплекса быў вядомы італьянскі архітэктар Пётр Пуціні.

Камедулы аказаліся руплівымі гаспадарамі і пакінулі свой след у гісторыі Сувальшчыны. Пры дапамозе архітэктараў і іншых спецыялістаў з Італіі, яны заснавалі вёскі і пасёлкі, пабудавалі цагельні, млыны, шкляныя заводы, лесапільныя і папяровыя фабрыкі, а таксама атрымлівалі прыбытак ад сельскай гаспадаркі, рыбалкі, пчалярства, гандлю; эксплуатавалі натуральныя рэсурсы навакольнай пушчы.

Пакамедульскі кляштарны комплекс у Віграх. Mrksmlk/Creative Commons/wikipedia.org Пакамедульскі кляштарны комплекс у Віграх. Mrksmlk/Creative Commons/wikipedia.org

Цягам часу сціплыя законнікі валодалі 51 вёскай, 11 фермамі і адным горадам – Сувалкамі. Самае цікавае, што згодна з законнымі правіламі, камедулы павінны жыць у сваіх камерах, далёка ад населеных пунктаў і маліцца аб хуткай сустрэчы з Богам. Тым часам вігерскія законнікі ў хуткім часе сталі ўладальнікамі велізарнай маёмасці, спалучаючы гэта з аскетычным стылем жыцця. Манастыр у Віграх быў не толькі самым багатым, але і самым прыгожым у Польшчы.

На жаль, пасля трэцяга падзелу Польшчы ў 1795 годзе прускія ўлады канфіскавалі багатую маёмасць камедулаў, спачатку пакідаючы ім выключна вігерскую паўвыспу. У 1800 годзе законнікаў канчаткова выгналі з вігерскага комплекса. Аднак пруская дзяржава не ведала, як выкарыстаць пакінуты законны комплекс. Таму часам ён служыў, як бальніца, часам – казармы, іншы раз – як лагер для ваеннапалонных. З манастыра былі вывезены не толькі каштоўныя карціны і скульптуры, але і шырока зразумелыя будаўнічыя матэрыялы.

Пазней у Віграх была створана сядзіба вігерскага біскупства, а мясцовы касцёл стаў выконваць функцыю парафіяльнай святыні. У 1823 годзе біскупства было перанесенае ў непадалёкія Сэйны, а комплекс пачаў пападаць у руіну, чаму рашуча дапамаглі таксама дзве сусветныя вайны, падчас якіх мясцовы касцёл быў двойчы разбураны.

Моцна пашкоджаны комплекс быў рэстаўраваны толькі ў часы Польскай Народнай Рэспублікі. У 1975-2010 гадах ён належаў Міністэрству культуры і мастацтва, якое стварыла там Дом творчай працы.

Пакамедульскі кляштарны комплекс у Віграх. Autorstwa Albertus teolog - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11571244 Пакамедульскі кляштарны комплекс у Віграх. Autorstwa Albertus teolog - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11571244

У цяперашні час пакамедульскім комплексам кіруе фонд. Аб’ект адкрыты для турыстаў, якія могуць пазнаёміцца з яго цікавай гісторыяй, легендамі, падняцца на Гадзіннікавую вежу, палюбавацца цудоўнай навакольнай панарамай, а таксама смачна з’есці. Можна таксама спусціцца ў касцельныя падвалы, дзе пакояцца астанкі камедулаў. Варта таксама наведаць папскі апартамент, у якім жыў святы Ян Павел ІІ падчас паломніцтва па Сувальшчыне ў 1999 годзе, а таксама наведаць дамы законнікаў, а нават застацца ў іх нанач.

У склад гістарычнага пакамедульскага комплекса ўваходзяць: касцёл Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, трапезная з уязной брамай, дом ключніка, Гадзіннікавая вежа, уваходная брама, лесвічная вежа, Каралеўскі дом, Канцлерская капліца, касцельны дом і 17 малых камераў-домікаў.


Пакамедульскі кляштарны комплекс у Віграх. Autorstwa Polimerek - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7610207 Пакамедульскі кляштарны комплекс у Віграх. Autorstwa Polimerek - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7610207

Дарэчы камеры і Гадзіннікавая вежа надоечы былі грунтоўна рэстаўраваныя за сродкі Міністэрства культуры, дзяржаўнай спадчыны і спорту. Раней рамонт прайшлі Каралеўскі дом і Канцлерская капліца.

Цяпер пакамедульскі законны комплекс у Віграх застаецца маляўнічым аб’ектам з цікавай гісторыяй і турыстычнай базай, якая прыцягвае турыстаў багатай прапановай розных формаў адпачынку. Гэта канцэрты, фестытвалі, мастацкія курсы і канферэнцыі.

Парк мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Парк мініяцюрных помнікаў архітэктуры Падляшша. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На тэрыторыі комплексу знаходзіцца рэстаран, у якім можна смачна пахарчавацца. Тым ня менш асноўнай прыбавлівасцю, якая прыцягвае турыстаў, з’яўляецца магчымасць начаваць у гістарычных доміках-камерах пустэльнікаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу