Беларуская Служба

Дуб у памяць пра польскага кампазітара Кшыштафа Пэндэрэцкага пасаджаны ў Батанічным садзе ў Коўне

14.07.2021 16:07
Выдатны польскі кампазітар і дырыжор памёр у мінулым годзе. Ён неаднаразова бываў у Літве.
Аўдыё
  • Дуб у памяць пра польскага кампазітара Кшыштафа Пэндэрэцкага пасаджаны ў Батанічным садзе ў Коўне
 i
Кшыштаф Пэндарэцкi Autorstwa Secretaría de Cultura de la Nación - Krzysztof Penderecki dirigió a la Orquesta Sinfónica Nacional, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=88736640

Польскага кампазітара цікавіла батаніка, і перш за ўсё дрэваводства. Менавіта таму Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве ў гэтым годзе стварыў віртуальны «сад Пэндэрэцкага». Гэта спецыяльная платформа, якая дазваляе карыстальнікам Інтэрнэту даведацца не толькі пра творчасць мастака, але і пра яго захапленне. Таксама была распачата кампанія па пашырэнні саду. Да яго далучыўся Польскі інстытут у Вільні, які з'яўляецца адным з арганізатараў сённяшняй пасадкі дуба ў Коўне.

Як распавядае Польскаму радыё Анджэй Керуліс з Польскага інстытута ў Вільні, у былой сталіцы Літвы была створана сімвалічная алея выдатных палякаў. «У нас ёсць дуб, прысвечаны прэзідэнту Леху Качыньскаму, бук, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку, і ружы Фрыдэрыка Шапэна», – тлумачыць ён. У мерапрыемстве, сярод іншага, прымуць удзел прадстаўнікі розных мастацкіх устаноў Літвы, у тым ліку дырэктар Ковенскай дзяржаўнай філармоніі Юстынас Крэпшта і кампазітар Гедрыюс Купрэвічус. «Мы рады, што ў гэтым мерапрыемстве ўдзельнічала шмат важных устаноў з Коўна і Вільнюса. Гэта даказвае веліч і цёплыя пачуцці да Кшыштафа Пэндэрэцкага», – дадае Керуліс.

ав