Беларуская Служба

Бычына – адзін з найстарэйшых гарадоў у Сілезіі (ФОТА)

16.07.2021 17:21
Горад прыцягвае добра захаванай сярэднявечнай гарадской планіроўка і гарадскімі сценамі.
Аўдыё
  • Бычына - адзін з найстарэйшых гарадоў у Сілезіі.
a
БычынaAutorstwa MOs810 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=19368764

Сёння я запрашаю ў Бычыну(Byczyna) – цікавы, гістарычны горад у Апольскім ваяводстве, размешчаны ў 15 кіламетрах на поўнач ад Ключбака(Kluczbork). Бычына – гэта адзін з найстарэйшых гарадоў у Сілезіі.

Назва Бычына паходзіць ад месца развядзення быкоў. З яе звязаныя дзве легенды. Паводле першай, у гарадку здавён існаваў рынак, на якім гандлявалі жывёлай. Другая легенда распавядае пра вандроўнікаў, якія падарожнічалі праз гэты рэгіён і спыніліся на начлег на Крыжовай гары, на якой адна з жывёл выкапала капытамі пасудзіну з залатымі манетамі. Вандроўнікі ўспрынялі гэта, як добры знак і пасяліліся ў гэтым месцы.

Гісторыя гарадка сягае глыбокай старажытнасці. Хутчэй за ўсё, ён быў заснаваны ў XIII стагоддзі.


Бычына, гарадскaя планіроўкa. Бычына, гарадскaя планіроўкa. Autorstwa Nieznany - Königer, Ernst: Kunst in Oberschlesien, 1938, page 59https://sbc.org.pl/dlibra/publication/32/edition/29/kunst-in-oberschlesien-koniger-ernst?language=pl, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=90121648

У 1341-1348 гадах Бычына знаходзілася пад уладай караля Казіміра Вялікага, які ў 1356 годзе разам з Ключбаркам абмяняў яе на Плоцкае княства, аддаўшы Бычыну чэшскаму каралю Карлу IV. Польскі гісторык з XV стагоддзя Ян Длугаш у сваім летапісе згадваў пра Бычыну, як пра горад.

Пасля смерці апошняга легніцка-брэсцкага князя Ежы Вільгельма ў 1675 годзе Бычына перайшла пад аўстрыйскую ўладу, а з 1742 года знаходзілася ў межах Прусіі. Горад таксама адыграў значную ролю ў сілезскім гандлі, бо да 1736 года тут праводзіліся спачатку тры, а пазней шэсць кірмашоў у год. Развівалася рамяство.

Бычына шмат разоў пакутавала ад пажараў. Горад моцна пашкодзілі гусіты ў 1430 годзе і не пашкадавала яго і Трыццацігадовая вайна і Другая сусветная вайна.

У сваю чаргу ХV – XVI стагоддзі былі цяжкімі для горада, поўнымі змен уладароў і крывавых баёў. Верагодна ў гэтым часе была пабудаваная большасць гарадскіх умацаванняў і вежаў.

Падчас плебісцыту ў 1921 годзе з больш за 2 тысяч грамадзян, якія мелі права голасу, за далучэнне да Польшчы прагаласавалі 59 чалавек.19 студзеня 1945 года нямецкія войскі былі выцеснены з горада жаўнерамі Першага Украінскага фронту. У выніку баёў загінула 38 савецкіх салдат, у гонар якіх пасля вайны быў усталяваны Помнік падзякі. З 1945 года горад належыць Польшчы.

Бычына, гарадскія сцены. Autorstwa Autostopowicz - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=28156196 Бычына, гарадскія сцены. Autorstwa Autostopowicz - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=28156196

Захаваная сярэднявечная гарадская планіроўка і гарадскія сцены, якімі можна любавацца па сённяшні дзень – гэта самая вялікая славутасць горада, якая прыцягвае аматараў гісторыі і архітэктуры. Мяркуецца, што сцены былі пабудаваны ў XV-XVI стагоддзях. Іх агульная даўжыня складае 912,5 метра, вышыня да 6 метраў і таўшчыня да 1,7 метраў. У горад вядуць дзве гарадскія брамы-вежы – Заходняя, вядомая таксама як Нямецкая вежа з XV стагоддзя і Усходняя, якую інакш называюць Польскай. Яна таксама пабудавана ў XV стагоддзі. У сваю чаргу ў паўднёвай частцы гарадскіх умацаванняў знаходзіцца Паўднёвая вежа, званая Пясчанай, пабудаваная ў XVI стагоддзі.

Цэнтральным месцам Бычыны з’яўляецца гарадская плошча з ратушай, якая ў XVIII стагоддзі была перабудаваная на стыль барока і класіцызму. У 1945 годзе будынак згарэў і быў цалкам разбураны. У 1960-я гады ратуша была рэканструяваная.

У гарадку варта паглядзець таксама барочны касцёл святой Тройцы з XVIII стагоддзя і гатычны евангельскі касцёл св. Мікалая з XIV стагоддзя.

У сваю чаргу на мясцовых могілках можна ўбачыць капліцу св. Ядвігі Сілескай з XIV стагоддзя.

Шпацыруючы па вуліцах Бычыны можна ўбачыць шмат цікавых гістарычных дамоў.

Два разы ў год у Бычыне праходзіць Міжнародны рыцарскі турнір, звычайна ў пачатку траўня і ў верасні.

Бычына захавала значную частку свайго першапачатковага выгляду – сярэднявечную гарадскую планіроўку і амаль цалкам захаваныя гарадскія сцены, якія яе акружаюць. Менавіта таму Бычыну называюць адным з самых цікавых гарадоў Апольскага ваяводства. Нязменна прыцягвае аматараў гісторыі і архітэктуры.

«Замойскі каля Бычыны» (1884) - Ян Матэйка. Autorstwa Jan Matejko - http://www.pinakoteka.zascianek.pl/Matejko/Images/Zamoyski_pod_Byczyna_2_s.jpg, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=30856821 «Замойскі каля Бычыны» (1884) - Ян Матэйка. Autorstwa Jan Matejko - http://www.pinakoteka.zascianek.pl/Matejko/Images/Zamoyski_pod_Byczyna_2_s.jpg, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=30856821

Бычына займае важнае месца на гістарычнай мапе краіны таксама таму, што ў XVI стагоддзі тут адбылася важная бітва. 24 студзеня 1588 года войскі на чале з Янам Замойскім разбілі войскі арцыгерцага Максіміліяна Габсбурга, які прэтэндаваў на польскі прастол. У крывавым сутыкненні, пераможным для польскага боку, загінулі каля 3 тысяч рыцараў.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу