Выстава Уладзіміра Цэслера "Sztuką w reżim". Фота: radyjo.net
На пытанне, ці можа мастацтва ўплываць на падзеі, Уладзімір Цэслер па відэасувязі заўважыў, што ён бы хацеў, каб так было, але мастацтва сёння можа толькі хваляваць людзей, зрэшты яно і мусіць так рабіць.
Куратар выставы Вераніка Квяткоўская чакае, што інфармацыя пойдзе ў народ і будзе станоўчы водгук і вынік:
— Цяпер складана сказаць, як пройдзе выстава. Трэба даць час, як гэта разыдзецца з “сарафанным радыё”. Калі мы рабілі гэтую выставу ў Літве, у Лукішскай турме, яна даволі гучна прайшла. У Цэслера пасля выставы з’явілася шмат прыхільнікаў, якія пачалі сачыць за яго творчасцю.

Фота:radyjo.net
Уладзімір Цэслер мае акаўнт у Instagram, дзе можна пабачыць шмат яго візуальных прац.
29 і 30 кастрычніка выстава будзе суправаджацца серыяй сустрэч, падчас якіх будуць расказваць пра Беларусь і падзеі, якія там адбываюцца, пра тое, як на гэта рэагуе мастацтва.
Выстава будзе адкрытая па 23 снежня. Праходзіць яна ў Варшаве па адрасе Warecka 4/6.
вх