Беларуская Служба

Вугорскія палякі падзякавалі Будапэшту за падтрымку іх нацыянальнай меншасці

11.11.2021 11:11
Намеснік міністра ў канцылярыі прэм'ер-міністра Вугоршчыны, які адказвае за кантакты з цэрквамі і нацыянальнасцямі, Міклаш Солтэш запэўніў са свайго боку, што Вугоршчына не дапусціць накіраванага супраць Польшчы «палявання на ведзьмаў», якое зараз ініцыюе Брусель.
        . .
У Варшаве ўшанавалі памяць Генрыка Славіка і Юшэфа Анталя. Ілюстрацыя. PAP/Paweł Supernak

Гістарычныя прыклады польска-вугорскай дружбы прывяла ў парламенце Вугоршчыны прэс-сакратар польскай нацыянальнай меншасці ў гэтай краіне Эва Ронай з нагоды Дня незалежнасці Польшчы. Полька падзякавала ўраду за падтрымку вугорскай Палоніі, пішуць на партале dzieje.pl.

Прэс-сакратара нагадала, што ў 1918 годзе Польшча аднавіла незалежнасць пасля 123 гадоў нацыянальнага прыгнёту. Эва Ронай звярнула ўвагу, што ўжо ў 1920 годзе польска-вугорскае братэрства паказала сваё гістарычнае значэнне. У момант лёсавызначальнага выпрабавання для маладой Польшчы, вугорцы падалі палякам руку дапамогі ў выглядзе вялікіх паставак боепрыпасаў. У тым ліку дзякуючы гэтай дапамозе, палякі разбілі бальшавіцкую навалу пад Варшавай.

Прэс-сакратара працягнула гістарычныя аналогіі і адзначыла, што братэрства абодвух народаў было прадэманстравана і ў 1956 годзе, калі пад уплывам пачатку адлігі ў Польшчы, вугорскія студэнты сабраліся 23 кастрычніка ля помніка польскага дыпламата Юзэфа Бэма ў Будапэшце, што дало пачатак вугорскай рэвалюцыі. Калі  савецкая армія здушыла вугорскае паўстанне, палякі перадавалі ў Вугоршчыну гуманітарную дапамогу, у тым ліку медыкаменты і крывю.

Выступаючы ў парламенце Вугоршчыны, прэсавы сакратар польскай нацыянальнай меншасці ў гэтай краіне асобна звярнула ўвагу на прыклады сучаснай супрацы Будапэшту і Варшавы.

Намеснік міністра ў канцылярыі прэм'ер-міністра Вугоршчыны, які адказвае за кантакты з цэрквамі і нацыянальнасцямі, Міклаш Солтэш запэўніў са свайго боку, што Вугоршчына не дапусціць накіраванага супраць Польшчы «палявання на ведзьмаў», якое зараз ініцыюе Брусель. Палітык таксама дадаў, што Вугоршчына салідарызуецца з Польшчай у супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі.

эж

У Варшаве ўшанавалі памяць паляка і венгра, якія ратавалі габрэяў падчас вайны

04.11.2021 19:32
Польскі грамадскі дзеяч і венгерскі палітык выратавалі ад Халакосту амаль 5 тысяч палякаў габрэйскага паходжання.