Беларуская Служба

Bulbamovie 2021. Наканаваныя на выбар

15.11.2021 19:21
«Сёлетняя праграма – гэта адысея ад «А» да «Я», якая дапаможа глыбей зразумець Беларусь».
Аўдыё
  • Bulbamovie 2021. Наканаваныя на выбар
: Logo festiwalu Bulbamovie
Крыніца: Logo festiwalu Bulbamovie .

12-14 лістапада ў варшаўскім кінатэатры Iluzjon праходзіў фестываль беларускіх фільмаў Bulbamovie 2021.

Пасля пяцігадовай паўзы фестываль выйшаў з «лесу», як зазначыў яго дырэктар Януш Гаўрылюк. Сёлетняя праграма – гэта адысея ад «А» да «Я», якая дапаможа глыбей зразумець Беларусь.

Bulbamovie 2021 быў складаўся з трох праграмных блокаў. Першы «Рэвалюцыя»: фільмы «Калі кветкі не маўчаць» А. Куцілы і «Беларусь. Пачатак» ананімнага рэжысёра пад псеўданімам Фёдар Багамолаў.

Далей быў паказаны блок фільмаў «Перад рэвалюцыяй»: стужка Марціна Саўтэра «Я вырасла, пакуль ты спала», фільм «II» Улады Сяньковай, «Парад планетаў » Зоі Катовіч і апошнім фільм Максіма Шведа «Маршрут перабудаваны», гісторыі пасажыраў таксі, знятыя напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

А завяршыўся фестываль блокам пад назвай «Без рэвалюцыі» – два фільмы Дзмітрыя Дзядка, які нягледзячы ні нашто працягвае працаваць у Беларусі. Апроч гэтага «Эпітафія»Віктара Аслюка і «Чыстае мастацтва» Максіма Шведа.

Дырэктара кінафестывалю Bulbamovie Януш Гаўрылюк падкрэсліў, што сёлета на фестывалі дамінуе рэвалюцыйная дынаміка, а творы прадстаўленыя на імпрэзе дазваляюць атрымаць поўнае бачанне тых глыбінных працэсаў, якія ў апошні час спазнае беларускае грамадства.

Фестываль Bulbamovie 2021 сваім зместам адлюстроўвае стан беларускага грамадства, якое не перажыўшы шоку жніўня 2020 года, апынулася сам на сам з таталітарнай пачварай. Беларуская паэтка, глядачка фестывалю Валярына Кустава звярнула ўвагу на тое, што карціны, прадстаўленыя на фестывалі, прымушаюць адчуваць рэальны боль.

Адметна, што ў дзень калі пачаўся фестываль Bulbamovie 2021 – 12 лістапада – споўнілася гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі, забітага памагатымі Лукашэнкі. Раман зрабіў свой выбар, апошнім яго паведамленнем было «Я выходжу», менавіта праблема экзістэнцыйнага выбару стала адной з ключавых амаль ва ўсіх дакументальных стужках фестывалю.

Удзельнік фестывалю фільм Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць» апавядае гісторыі дзвюх жанчын, якія таксама зрабілі свой выбар – сталі змагацца за сваіх мужчын, за будучыню сваіх дзяцей і агулам усяго народу. Яны моцна паплаціся за свой выбар здароўем і дабрабытам. Аднак герані фільму «Калі кветкі не маўчаць» не шкадуюць пра свой выбар.

Адзін з гледачоў фестывалю амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі звярнуў увагу на важнае значэнне імпрэзы для новай хвалі беларускай эміграцыі ў Польшчы:

-Вельмі цешуся, што фестываль Bulbamovie праходзіць у Варшаве. Зала была поўная. Адметна, што палова гледачоў – гэта беларусы, якія з большага былі вымушаны пакінуць Радзіму перад абліччам рэпрэсіяў, а другая палова – палякі. Bulbamovie – важная падзея на розных узроўнях, не толькі на ўзроўні культуры, але таксама на ўзроўні супольнасці. Я глыбока перакананы, што Беларусь зараз знаходзіцца не толькі ў Беларусі, але таксама ў тых месцах, дзе беларусы сватаюць свае супольнасці, а так склалася, што гэта адбываецца перад усім у Польшчы і Літве. Фільмы, прадстаўленыя на фестывалі, паказваюць надзвычай важную для беларускага народа частку яго сучаснай гісторыі. Выразна бачна, што беларус прагнуць свабоды і годнасці, адчуваюцю сябе народам і хочуць жыць у дэмакратычнай і незалежнай дзяржаве. Я лічу, што гэты фестываль вельмі важны для беларусаў, якія цяпер жывуць у Польшчы, у тым ліку дзякуючы яму яны ўсведамляюць сябе, як супольнасць.

Кіназнаўца Марыя Касцюковіч на партале buzdma.org так акрэсліла фестываль: «Сёлетняму Bulbamovie не пазбегчы статусу надзвычайнага і нават этапнага івэнту – этапнага і для нашага кіно, і для культуры ўвогуле. Для гэтага арганізатарам нават няма патрэбы прыкладаць намаганні – за іх працуе кантэкст».

Слухайце аўдыё!

эж