Праблемы з рэгістрацыяй у некаторых аэрапортах Еўропы з'яўляюцца вынікам кібератакі. Правайдэр сістэм рэгістрацыі, кампанія Collins Aerospace, паведаміў, што ў асобных аэрапортах узніклі збоі ў праграмным забеспячэнні MUSE.
«Мы актыўна працуем над вырашэннем праблемы і як мага хутчэйшым аднаўленнем поўнай функцыянальнасці для нашых кліентаў. Збоі закранаюць толькі электронную рэгістрацыю пасажыраў і здачу багажу і могуць быць ліквідаваны з дапамогай ручной рэгістрацыі», – гаворыцца ў заяве кампаніі.
Праблемы закранулі, сярод іншага, аэрапорты Бруселя, Берліна і Лондана.
IAR/аз