Першая нядзеля пасля Божага Нараджэння адзначаецца ў Каталіцкім касцёле як Нядзеля Святой Сям'і з Назарэту. Гэта дзень малітваў аб святасці сужэнскіх пар і сем’яў.
Урачыстасць нагадвае вернікам, што кожны чалавек адыгрывае важную ролю ў сям’і, бо ўдзельнічае ў місіі Езуса. Урачыстасць таксама падкрэслівае, што сямʼя дапамагае дасягнуць сталасці ў выбары жыццёвага паклікання.
Першай задачай сям’і з’яўляецца імкненне да святасці ў паўсядзённым жыцці, яна вядзе сям’ю да поўнага асобаснага развіцця, да хатняга шчасця і з’яўляецца дзейсным метадам пабудовы грамадства, якое жыве ў міры. Каталіцкі касцёл адзначае, што прыкладам для сем'яў павінна быць Святая Сям’я з Назарэту – кажа місіянер Святой Сям’і ксёндз Казімеж Свідэрскі:
-Калі мы глядзім на Святую Сям’ю, то бачым дваіх людзей: Марыю і Юзэфа і сярод іх самыя вялікі скарб, якім з’яўляецца Езус. Чаму мы кажам пра іх святыя? Калі ў іх жыццё ўваходзіць Бог, то яны кардынальна мяняюць свой жыццёвы план, каб выканаць волю Бога. Самым важным, што рабіла з іх святых была сталая прысутнасць Езуса ў жыцці і Марыі, і Юзэфа. Езус мае сваіх зямных бацькоў. Да Юзэфа звяртаецца тата, да Марыі – мама. Мы часамі глядзім на нашыя сем’і з настальгіяй, чаму нам так шмат не хапае да святасці, да ідэалу, якім з’яўляецца Святая Сям’я. Здаецца, што прычыны ў тым, што людзі сёння жывуць далёка ад Бога, не хочуць Бога. Але ўсё мяняецца, калі ў жыцці прысутнічае Езус, як гэта было ў жыцці Марыі і Юзэфа. Усё памянялася, калі Езус быў сярод іх. Для нашых семʼяў – гэта таксама адзіны лек і падказка, каб нашыя сем’і былі лепшыя.
Урачыстасць Святой Сям’і паказвае вернікам узор, да якога трэба імкнуцца. Яна прыгадвае вернікам пра феномен сям’і, кажа ксёндз Багуслаў Явароўскі. Чалавек павінен мець узор.
-Калі чалавек не мае ўзору, калі б Бог не даў нам пэўных падказак, то чалавек згубіўся б і не да канца ўсё б разумеў. Таму нядзеля Святой Сям’і адказвае на глыбокія жаданні сэрца кожнага чалавека. Самае каштоўнае, што мы атрымалі ад чалавека, гэта любоў бацькі і маці, любоў дзіцяці, хатняя супольнасць.
Касцёл вучыць, што задача сям’і – выхоўваць у дзяцей паслухмянасць Божаму закону і любоў да сумеснага жыцця.
У літургіі Касцёла ў гэты дзень чытанні апісваюць біблейскія сцэны, у якіх выступае сям’я. Святое Пісанне таксама падкрэслівае абавязкі членаў сям’і. У гэты дзень у многіх парафіях аднаўляюць абяцанні, а сужэнцы атрымліваюць асаблівае благаслаўленне.
У лісце польскіх біскупаў на гэты дзень адзначаецца, што ўсё больш важнай задачай сям’і з’яўляецца разумнае выкарыстанне дадзенага чалавеку вольнага часу для адпачынку, а таксама для ўсебаковага развіцця ў сферы культуры. Вельмі важна праводзіць час разам і абмяркоўваць прачытанае, прагледжаныя перадачы, спектаклі ці фільмы. Усё большае значэнне набывае ўменне разумна і крытычна карыстацца Інтэрнэтам.
ав