Беларуская Служба

«У Піліпаўку дзень да полудня». Размова з фалькларысткай Аленай Ляшкевіч

22.12.2021 15:09
Калядны пост (Піліпаўка), што распачаўся паводле візантыйскай традыцыі ў дзень пасля свята св. Апостала Піліпа — 15 лістапада, цягнецца 40 дзён.
Аўдыё
  • «У Піліпаўку дзень да полудня». Размова з фалькларысткай Аленай Ляшкевіч
Алена ЛяшкевічФота з адкрытых крыніц

Зіма – не самая прыемная пара года. Холадна, змрочна. Разам з тым менавіта зімою святкуюць Каляды — яркае народнае зімовае свята, якое працягваецца ажно дванаццаць дзён з 6 па 19 студзеня па новым стылі. А да гэтага — Піліпаўка ці Калядны пост, які доўжыўся ажно шэсць тыдняў перад Раством Хрыстовым — з 28 лістапада па 6 студзеня ўключна (па новым стылі). Назва зьвязаная з тым, што загавіны прыпадаюць на дзень памяці апостала Піліпа.

Пра традыцыі падчас Піліпаўкі расказвае фалькларыстка Алена Ляшкевіч.

Слухайце далучаны файл!

Алена ЛяшкевічНайлепш атмасферу піліпаўскіх вячорак перадаў Ян Баршчэўскі ў творы «Шляхціц Завальня».


У Піліпаўку пачыналі спяваць калядныя песні, якімі прыспешвалі надыход Калядаў, новага году. Вось фрагмент апрацаванай народнай песні з рэпертуару знакамітага калектыву «Песняры». А ў наступны раз распавядзем пра народныя традыцыі святочныя, Калядныя. Гэта і калядаванне, і варажба, шматлікія забавы ды гульні. А Піліпаўка хутка скончыцца.

Этнограф Алена Ляшкевіч: У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды хадзілі "будзіць" памерлых

02.11.2022 19:48
Гэтымі днямі ў Беларусі і Польшчы адзначаюць Дзяды — памінальныя дні ў народным календары.