X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Ольвія: найбуйнейшы старажытны горад на беразе Чорнага мора

31.03.2022 12:01
Польскія археолагі не губляюць надзею, што яшчэ вернуцца да працы, як на Крыме, так і на беразе Чорнага мора ва Украіне.
Аўдыё
  • Ольвія: найбуйнейшы старажытны горад на беразе Чорнага мора
   .
Ольвія – археалагічныя раскопкі. Autorstwa Mykyta Peregrym - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=43855235

Вайна ва Украіне – гэта смяротная пагроза не толькі жыхарам гэтай краіны. У небяспецы апынуліся таксама аб’екты, якія маюць выключнае гістарычнае значэнне. Адным з такіх месцаў з’яўляецца старажытная Ольвія – найважнейшы археалагічны помнік грэка-рымскага перыяду, месца раскопак і археалагічных даследаванняў на тэрыторыі сучаснай Украіны.

Ольвія (грэч.- Ὀλβία – «шчаслівы») – гэта найважнейшая грэцкая калонія ў Ніжнім Пабужжы, у дэльце Гіпаніса (Буга) і Барысфена (Дняпра), заснаваная выхадцамі з Мілета ў 647-646 гг. да н.э. Яе палітычным і эканамічным цэнтрам быў аднайменны горад, руіны якога захаваліся да нашых часоў на правым беразе вусця Буга каля вёскі Паруціна Мікалаеўскай вобласці. У перыяд свайго росквіту плошча старажытнага горада складала каля 50 гектараў.

Ольвія – гэта найважнейшы археалагічны помнік грэка-рымскага перыяду на тэрыторыі сучаснай Украіны. Археалагічныя раскопкі працягваюцца ў гэтым месцы ўжо больш за 100 гадоў. З 2016 года навуковыя даследаванні ў горадзе пачалі праводзіць таксама палякі, нагадвае гісторык, археолаг з Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук і факультэта Artes Liberales Варшаўскага Універсітэта, кіраўнік польскай археалагічнай місіі ў Ольвіі Альфрэд Твардэцкі (Alfred Twardecki):

- Сама Ольвія была заснаваная на пачатку VІ стагоддзя да н.э. выхадцамі з Мілета, але на выспе Берязань – насупраць вёскі Ачакаў і вусця Дняпроўска-Бужанскага лімана (ліман – плыткі заліў пры ўпадзенні ракі ў мора – рэд.) у Чорнае мора былі знойдзеныя сляды грэцкай прысутнасці з канца VII стагоддзя да н.э.

Сёння Ольвія – гэта велізарны археалагічны парк, дзе навукоўцы маюць яшчэ шмат працы:

- Гэта даволі буйная тэрыторыя, якая ахоплівае большую частку тэрыторыі старажытнага горада Ольвія. Там знаходзяцца будынкі, інфраструктура разам з музеем. Пад адкрытым небам знаходзяцца таксама часткова рэканструяваныя помнікі архітэктуры, то бок руіны горада і порта ў Ольвіі.

На пачатку польскія даследаванні ў Ольвіі працягваліся пад патранажам Нацыянальнага музея ў Варшаве. З 2019 года іх патронам з’яўляецца Інстытут археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук. Ольвія – гэта цікавае і багатае месца для археалагічных даследаванняў:

- Раней я праводзіў археалагічныя раскопкі ў Керчы на Крыме, але пасля анексіі паўвыспы Расійскай Федэрацыя праца была спыненая. Тады мае калегі з Інстытута археалогіі ў Кіеве запрасілі мяне да супрацы ў Ольвію. Гэта месца самага высокага міжнароднага рангу. Ужо Герадот згадваў гэты горад, як надзвычай багаты. Дарэчы сама назва Ольвія – значыць «шчаслівая», «багатая», «заможная» – можа сведчыць аб значэнні гэтага горада. У моманце росквіту, то бок у V-IV стагоддзях да н.э. у Ольвіі, хутчэй за ўсё, пражывала некалькі дзясяткаў тысяч жыхароў. Можна сказаць, што тады горад выконваў ролю сённяшняй Адэсы. Гэта было месца гандлёвага абмену. З Ольвіі экспартавалі збожжа, рыбу, скуры, але таксама рабоў. Туды з Грэцыі і Міжмор’я прывозілі тавары раскошы, якія карысталіся папулярнасцю сярод элітаў мясцовых плямёнаў. На пачатку гэта былі скіфы, а пазней сарматы.

Паводле першапачатковых меркаванняў гісторыкаў, Ольвія існавала да канца IV стагоддзя, але апошнія даследаванні археолагаў прымушаюць пераацаніць гэтыя меркаванні:

- Час росквіту Ольвіі прыпадае на V-IV стагоддзі да н.э пазней, у эліністычным перыядзе, калі асноўным пастаўшчыком збожжа у басейне Міжземнага мора стаў Егіпт, то Ольвія страціла сваё першапачатковае гандлёвае значэнне і паступова прыйшла ў заняпад. Яна апынулася пад кантролем скіфаў, а пазней сарматаў. На пачатку І стагоддзя да н.э. яна была знішчана падчас нашэсця варвараў. Толькі ў ІІ стагоддзі н.э. на тэрыторыі Ольвіі паяўляецца рымскі гарнізон, які знікае ў ІІІ стагоддзі пасля паразы Рыму ў вайне з готамі. Менавіта тады Ольвію займаюць готы – то бок прадстаўнікі Чэрняхоўскай культуры. Менавіта да гэтай пары гісторыкі меркавалі, што нашэсце гунаў у 375 годзе было канцом Ольвіі, як месца, дзе пражывалі людзі. Тым часам нашыя даследаванні дазволілі перасунуць гэтую дату. Аказваецца, што пасля нашэсця гунаў, Ольвія існавала яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў, як месца, у якім пражывалі людзі, а нават мела свой перыяд росквіту.Гэта бачнае на прыкладзе вялікай колькасці імпартаванай керамікі. Толькі ў моманце, смерці Атылы ў палове V стагоддзя, апошнія жыхары пакінулі тэрыторыю Ольвіі. То бок нашыя работы даказалі, што ў гісторыі Ольвіі быў яшчэ адзін – гунскі перыяд.

Альфрэд Твардэцкі спадзяецца, што канчаткова польскія археолагі вернуцца на месца раскопак на беразе Чорнага мора:

- Я спадзяюся, што, у адпаведным моманце, мы зможам вярнуцца ў Ольвію, паколькі я веру ў тое, што Украіна пераможа. Зразумела, на пачатку там будзе больш важнейшых выклікаў, чым праводжанне археалагічных раскопак. Я таксама не губляю надзею, што мы зможам вярнуцца і на раскопкі на Крым; што на гэта канчаткова дазволіць міжнародная сітуацыя.

- кажа наш суразмоўца гісторык, археолаг з Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук і факультэта Artes Liberales Варшаўскага Універсітэта, кіраўнік польскай археалагічнай місіі ў Ольвіі Альфрэд Твардэцкі

кк/PR1/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

POLONIKA абвясціла конкурс праектаў у рамках праграмы «Польская культурная спадчына за мяжой – валанцёрства»

30.03.2022 11:28
Праграма падтрымлівае сацыяльны ўдзел у ахове матэрыяльных элементаў польскай культурнай спадчыны, якія засталіся за межамі краіны.