Беларуская Служба

«Быў у пана верабейка гаварушчы» паказваюць у Лондане

15.04.2022 15:10
Спектакль распавядае гісторыі людзей, якія перажылі Другую сусветную вайну ў Беларусі, і пра гісторыю краіны, разарванай камунізмам і нацызмам. 
Аўдыё
Зміцер Бартосікфота: Я. Іванюк/БСПР

З 13 па 20 красавіка ў Лондане ідуць паказы спектаклю на падставе кнігі Змітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы».

Спектакль распавядае пра гісторыі апошніх жывых людзей, хто перажыў Другую сусветную вайну ў Беларусі, і пра гісторыю краіны, разарванай камунізмам і нацызмам. У той час, як імперыялізм працягвае разбураць жыццё людзей ва Усходняй Еўропе, гэтая актуальная тэатральная пастаноўка прарываецца праз ружовы туман настальгіі, каб паказаць пальцам на абразы і напаўбагоў, якія паставілі Беларусь і яе народ на калені.

Спектакль у адаптацыі Марыі Бяльковіч і Мікалая Халезіна прадстаўляе Свабодны Тэатр. Ён пастаўлены на беларускай мове, але глядач можа атрымаць друкаваны канспект на англійскай мове.


З. Бартосік распавядае пра сваю кнігу 

Як стваралася сама кніга распавядае аўтар Зміцер Бартосік.

слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк