Беларуская Служба

Больш за 200 прац можна ўбачыць на выставе «Без цэнзуры. Польскае незалежнае мастацтва 1980-х гадоў»

20.04.2022 09:56
Выстава паказвае мастацкія з’явы, у якіх мастакі 1980-х гадоў праявілі сваю незалежнасць ад камуністычнай улады ПНР.
Міністр Гліньскі на выставеPAP/Leszek Szymański

Больш за 200 работ больш за шасцідзесяці мастакоў можна ўбачыць на выставе «Без цэнзуры. Польскае незалежнае мастацтва 1980-х гадоў» у Цэнтры сучаснага мастацтва ў Варшаве.
«Выстава паказвае мастацкія з’явы, у якіх мастакі 1980-х гадоў праявілі сваю незалежнасць ад камуністычнай улады ПНР», – сказаў віцэ-прэм’ер, міністр культуры Пётр Гліньскі.

-У часы, калі нельга было свабодна займацца мастацтвам, яны ўсё ж стваралі працы на вельмі важныя тэмы. Ёсць шмат прац, якія расказвалі пра натуральныя падзеі таго часу: страйкі рабочых, грамадскія пратэсты, дыялог з цэнзурай ці дыялог з ідэалогіяй. Тут ёсць пытанне, чаму на працягу 30 гадоў свабоднай Польшчы было так мала выставаў, прысвечаных гэтай важнай тэме, гэтаму перыяду польскага мастацтва.

Першыя спробы паказаць творы адбываліся ў кватэрах, на гарышчах ці ў майстэрнях мастакоў. Экспанаты ўключаюць карціны, інсталяцыі і скульптуры. Выстава будзе даступная для наведвальнікаў да 5 чэрвеня.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры