Беларуская Служба

Памежны крызіс моцна ўдарыў па Беларускім музею ў Гайнаўцы

20.04.2022 15:38
У звычайных умовах Беларускі музей у Гайнаўцы наведвалі сотні, а нават тысяч турыстаў з розных куткоў Польшчы
Аўдыё
  • Як кажа дырэктар Музею беларускай Культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк, большасць турыстаў прыязджала сюды, нас едучы менавіта ў Белавежу, якая знаходзіцца ў зоне надзвычайнага становішча і куды ўезд забаронены.
Беларускі музей у Гайнаўцы Я. Іванюк

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы прапануе турыстам наведванне некалькіх залаў з пастаяннай этнаграфічнай экспазіцыяй. Таксама ў музеі ладзяцца часовыя выставы фатаграфіі, жывапісу ці скульптуры, свае працы паказваюць пераважна мясцовыя – падляскія – мастакі.

У звычайных умовах Беларускі музей у Гайнаўцы наведвалі сотні, а нават тысяч турыстаў з розных куткоў Польшчы. Усё, аднак, кардынальна, памянялася падчас пандэміі і выкліканых ёю санітарных абмежаванняў. Пазней, калі пандэмія пайшла на спад, пачаўся міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы.


. .

. .

У Гайнаўку, якая знаходзіцца, каля зоны надзвычайнага становішча, плынь турыстаў амаль спынілася. Як кажа дырэктар Музею беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк, большасць турыстаў прыязджала сюды, едучы менавіта ў Белавежу, якая знаходзіцца ў зоне надзвычайнага становішча і куды ўезд забаронены. Гутарку з Тамашам Ціханюком запісаў Яраслаў Іванюк.

эж

Агляд «Нівы»: выбары ў БГКТ, зборнік Уладзіміра Арлова, украінская песня для беларусаў...

17.04.2022 10:29
Тыднёвік апісвае, чым жывуць беларусы Польшчы.