Беларуская Служба

Увесь свет заспяваў па-украінску

21.04.2022 18:32
На Украіну абрынулася вялізарная трагедыя – вайна ды расійская агрэсія. У адказ украінцы дэманструюць не толькі мужнасць і сілу духа ў змаганні з агрэсарам, але і крэатыўнасць у асэнсаванні трагедыі ды паказанні яе ўсяму свету.
Аўдыё
  • Увесь спявае ўкраінскія песні на знак салідарнасці
Ілюстрацыйны здымакScreenshot Youtube/Pink Floyd/Andriy Khlyvniuk - Ой у лузі червона калина

Свет гэта бачыць і салідарызуецца з Украінай. У розных кутках нашай планеты сотні і тысячы людзей вывучылі і пачалі спяваць адну украінскую песню «Ой у лу́зі черво́на кали́на…».  

Сёння ўкраінская народная песня аўтарскага паходжання, гімн Сечавых Стральцоў, набыла вірусную міжнародную папулярнасць. Колькасць праглядаў на міжнароднай платформе Youtube лічыцца ў мільёнах. Множацца таксама версіі выканання, «..Каліна” гучыць на розных мовах, у прафесійных аранжыроўках, у аматарскім выкананні.

Можна пачуць, як людзі з розных краін далучаюцца і спяваюць гэтую песню ў падтрымку ўкраінскага народа. Гэта і Літва, Польшча, Вялікабрытанія, Канада.

Далучаюцца вядомыя гурты як ...  Pink Floid, якія запісваюць свае версіі гэтай песні. Ва Украіне мноства цікавых і прыгожых кампазіцый, ёсць нацыянальны гімн, аднак віруснай стала менавіта “Чырвоная каліна”? Чым гэта можна патлумачыць?

Гэта шэраг абставін: вялізарная трагедыя, меладычнасць песні, мабілізацыя выканаўцаў, кажа журналістка ды тэлевядучая Яна Стэпневіч.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл