Вайна Расіі з Украінай – абсалютна абсурдная, недарэчная і непатрэбная агрэсія адной дзяржавы супраць іншай, суседняй. Разумее гэта абсалютная большасць людзей, якія назіраюць за трагічнымі падзеямі ва Украіне. І большасць прыйшла ўжо да высновы, што вынік гэтай вайны будзе вырашаны на полю бою.
Са зброяй у руках на палях вайны змагаюцца пераважна мужчыны, а што застаецца рабіць жанчынам, маці, якія павінны бараніць сваіх дзяцей, ахоўваць іх ад вайны, але пры гэтым падтрымліваць сваіх мужчын – ваяроў, не толькі ў матэрыяльным плане, але таксама духоўным? Яны могуць апеляваць да сумлення іншых. Праўда, за час вайны ўкраінцы, здаецца, пераканаліся, што зварот да сумлення расіян не прынясе вялікага плёну, аднак варта змагацца за кожную душу, у тым ліку расійскую.
Кракаўскі тэатр Groteska падрыхтаваў прыгожую песню, якая разрывае душу словамі пра трагедыю Украіны. Кампазіцыя называецца «Малітва за Украіну».
Як пішуць аўтары твора, «Малітва за Украіну» была створана ў тэатры Groteska ў Кракаве, каб абудзіць сумленне ад летаргічнага сну і стварыць фронт супрацьстаяння пуцінскаму зверству. Гэтай малітвай мы далучаемся да звароту Уладзіміра Зяленскага да расіян: «Калі вы цяпер будзеце маўчаць, то будзе гаварыць толькі ваша беднасць. А адкажуць ёй рэпрэсіі. Не маўчыце!».
Што сімвалічна, яе выконваюць украінка і расіянка, Сафія Папова і Алёна Шостак, абедзве ўкраінска-расійскіх каранёў, а яднае іх польская мова, на якой жанчыны спяваюць песню.
Modlitwę wznoszę przez łzy i ból. Niech nam Bóg siłę da, wiarę da. W rękach kata dziś znów nasz rozpada się świat. O, Ukraino! Gdy ziemia drży, cała tonie we krwi, wyrywa się z piersi nasz krzyk. Za wszystkich przelewasz dziś krew. Na krzyżu konasz sama. Rozdarte są dusze matek i dławi je lęk, łzy i krew, bo ich dzieci są wysłane na śmierć. Karabin synu to kata broń, chce nienawiść nią siać i twe ręce kat splamił dziś krwią, a krwi tej nie zmyje już nikt. O wolność walcz, Ukraino! Ty w bólu nie jesteś sama. Nie rzuci tyran nas na kolana. Niech skończy się już czas zabijania. On nie zniewoli dziś naszych dusz, bo w sercach wciąż pali się bunt. Bunt i gniew czuję, gdy widzę niewinnych śmierć. Żyję nadzieją i siłą się dzielę przeciwko złu i tej wojnie. Wierzyć chcę w to, że zło, zło nie zniszczy nas. O wolność walcz, Ukraino! O wolność walcz, Ukraino! Bo w bólu nie jesteś sama. Nie rzuci tyran nas na kolana. Niech skończy się już czas zabijania. Wolność jest prawem człowieka. Nic więcej nie chcę ponad to. Chcę żyć, a nie dla braci kopać groby. Chcę wolności, więcej nic. Sława Tobi, Ukraino! Herojam Twoim Sława! Nie rzuci tyran nas na kolana. Niech skończy się już czas zabijania.
Я ўзношу сваю малітву праз слёзы і боль. Дай Бог нам сілы і веры. Сёння наш свет зноў распадаецца ад рук ката. О, Украіна! Калі зямля дрыжыць і тоне ў крыві, наш крык вырываецца з грудзей. Ты сёння за ўсіх праліваеш кроў. Ты паміраеш у адзіноце на крыжы. Мацярынскія душы раздзіраюцца і захлынаюцца страхам, слязамі і крывёю, бо дзяцей адпраўляюць на смерць. Вінтоўка сына – гэта зброя ката, ёю хоча пасеяць нянавісць, а кат сёння тваёй крывёю рукі запэцкаў, і гэтую кроў ніхто не змые.
Змагайся за свабоду, Украіна! Ты не адзінока ў сваім болю. Тыран не паставіць нас на калені. Хай час забойства скончыцца. Ён не падняволіць нашых душаў сёння, бо ў нашых сэрцах яшчэ гарыць бунт. Я адчуваю бунт і гнеў, калі бачу нявінную смерць. Я жыву надзеяй і дзялюся сваёй сілай супраць зла і вайны. Хочацца верыць, што зло не знішчыць нас. Змагайся за свабоду, Украіна! Таму што ты не адна ў сваім болю. Свабода – гэта права чалавека. Я не хачу нічога больш, чым гэта. Я хачу жыць, а не капаць братам магілы. Я хачу свабоды, нічога больш. Слава Тобі, Украіна! Героям тваім слава! Тыран не паставіць нас на калені. Хай час забойства скончыцца.
Словы песні напісала Малгажата Зваліньска (на музыку Эндру Лойда Вэбера «Не плач па мне, Аргенціна»).
Na krzyżu konasz sama – на крыжы ты паміраеш адна, у адзіноце. Нагадваю, што сам, сама азначае ў Польшчы не толькі самастойнасць дзеяння, што хтосьці нешта робіць сам, але таксама адзіноту. Samotność – адзінота. Пры нагодзе хачу звярнуць увагу на выраз, якога няма ў гэтым тэксце, але ён непасрэдна звязаны з тэматыкай. Ёсць у польскай мове слова kończyna, якое чалавек з Беларусі можа разумець няправільна. Ёсць, праўда, састарэлае значэнне дадзенага слова, якое азначае канец жыцця, смерць (бел. канчына), але цяпер у дадзеным значэнні гэтае слова практычна не ўжываецца. Kończyna азначае па-польску канечнасць. Kończyna górna – верхняя канечнасць (рука), kończyna dolna – ніжняя канечнасць (нага). А вось польская konieczność – гэта неабходнасць.
Karabin – гэта вінтоўка, а кarabin maszynowy – гэта польскі кулямёт.
Сzas zabijania – час забівання. У польскай мове існуюць сінонімы на выраз zabijanie, якія аднак, маюць крыху іншае эмацыйнае адценне. Напрыклад, morderstwo – гэта больш жорсткае слова, чым забойства, а zbrodnia азначае найгоршую разнавіднасць забойства, як правіла так кажуць пра выключна жорсткае забойства або калі яно датычыць большай колькасць забітых людзей.
нг