Беларуская Служба

За палёт дрона над прэзідэнцкім палацам у Варшаве затрымалі беларуску і ўкраінца, а не двух беларусаў

16.09.2025 10:53
У Варшаве над урадавымі будынкамі дзейнічае забароненая для беспілотнікаў зона, таму выкарыстоўваць БПЛА там не дазволена.
.
Беспілотнік. ІлюстрацыяФота: pixabay.com/AzureEyes

За палёт дрона над прэзідэнцкім палацам у Варшаве затрымалі беларуса і ўкраінку, а не двух беларусаў, як паведамлялася раней. Аб гэтым паінфармавала сталічная паліцыя.

Інцыдэнт здарыўся ў панядзелак вечарам. Над Бельведэрам, адной з рэзідэнцый польскага прэзідэнта, афіцэрамі Службы аховы дзяржавы быў заўважаны дрон. Пры дапамозе спецыяльнай апаратуры БПЛА быў хутка прыземлены. Неўзабаве паліцэйскія затрымалі двух маладых чалавек. Раней паведамлялася, што гэта – двое грамадзян Беларусі. Цяпер паліцыя ўдакладніла, што затрыманыя – 21-гадовы ўкраінец і 17-гадовая беларуска.

У Варшаве над урадавымі будынкамі дзейнічае забароненая для беспілотнікаў зона, таму выкарыстоўваць БПЛА там не дазволена.

Маладыя людзі затрыманыя для высвятлення інцыдэнту. Справай займаецца паліцыя.

вс