Беларуская Служба

ІНП выдаў «Даведнік па гісторыі Польшчы» на ўкраінскай мове

05.05.2022 09:01
Да гэтага часу Інстытут нацыянальнай памяці выдаў 15 публікацый на ўкраінскай мове па гісторыі Польшчы.
Аўдыё
  • ІНП выдаў «Даведнік па гісторыі Польшчы» на ўкраінскай мове
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneCC0 Public Domain (pixabay)

Дырэктар Інстытута нацыянальнай памяці паведаміў, што пачалася адпраўка 8 тысяч асобнікаў «Даведніка па гісторыі Польшчы», выдадзенага на ўкраінскай мове. Караль Наўроцкі(Karol Nawrocki) падкрэсліў, што падручнік дазволіць украінскім вучняў пазнаёміцца з гісторыяй Польшчы з 1 066 года да нашых дзён:

- «Даведнік па гісторыі Польшчы» сінтэтычным чынам расказвае пра духа польскага народа. Ён падрыхтаваны на ўкраінскай мове. Дзякуючы таму ўцекачы з Украіны змогуць пазнаёміцца з гісторыяй Польшчы.

Выдадзены ў 2016 годзе «Даведнік па гісторыі Польшчы» складае амаль 150 старонак. Ён змяшчае таксама 150 гістарычных фотаздымкаў, а таксама 20 мапаў, якія прадстаўляюць гісторыю Польшчы. Да гэтага часу Інстытут нацыянальнай памяці выдаў 15 публікацый на ўкраінскай мове па гісторыі Польшчы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка