Беларуская Служба

«ІнБелКульт 2.0» – платформа паўстання і ўзаемадзеяння розных формаў праўлення і вывучэння культуры

17.05.2022 12:41
Новая пляцоўка будзе гуртаваць музычныя калектывы, ініцыятывы ў галіне тэатру, літаратуры, мастацтва, фатаграфіі ды гуманітарных навук.
Аўдыё
  • «ІнБелКульт 2.0» – платформай паўстання і ўзаемадзеяння розных формаў праўлення і вывучэння культуры
        2.0
У Доме сустрэчаў з гісторыяй адбылася прэзентацыя «ІнБелКульт 2.0».

У Варшаве прадставілі беларускі культурніцкі праект, які будзе працягваць справу Інстытут беларускай культуры, створанага роўна 100 гадоў таму. У Доме сустрэчаў з гісторыяй адбылася прэзентацыя «ІнБелКульт 2.0». Новая пляцоўка будзе гуртаваць музычныя калектывы, ініцыятывы ў галіне тэатру, літаратуры, мастацтва, фатаграфіі ды гуманітарных навук, кажа адна з завадатарак праекту, кіраўніца «Хору Канкордыя» Галіна Казіміроўская:

-У Беларусі зараз вынішчаецца беларуская культура, яе намагаюцца сцерці з аблічча зямлі. Ідзе татальная вайна супраць беларушчыны, супраць усяго нацыянальнага; адбываецца татальная русіфікацыя. Знаходзячыся ў эміграцыі мы стварылі інстытуцыю, якая будзе платформай паўстання і ўзаемадзеяння абсалютна розных формаў праўлення і вывучэння культуры. Мы ідзем у бок стварэння маштабнай установы, якая будзе гуртаваць творцаў, даследчыкаў і вядома аўдыторыю. Без магчымасці абапірацца на рэсурс дзяржавы, якая ў нашым выпадку антыбеларуская, падчас стварэння і працы «ІнБелКульт 2.0» нас падтрымлівае Польшча. (...)

Значную ролю ў дзейнасці новай ініцыятывы будзе займаць нацыянальна арыентаваная адукацыя. На гэта звярнула ўвагу заснавальніца Школы мастацтваў імя Міколы Равенскага, былая выкладчыца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, звольненая па палітычных матывах, Таццяна Галуза. Школа, створаная Таццянай ужо далучылася да праекту «ІнБелКульт 2.0».

«Інбелкульт 2.0» паўстае ў шчыльным супрацоўніцтве з Інстытутам Пілецкага, што месціцца ў Берліне. Куратарка, кіраўніца Інстытута Ганна Радзеёўская адзначыла пераасэнсаванне культураў краінаў Усходняй Еўропы, якое зараз назіраецца на захадзе кантыненту:

-Зараз, адказваючы на пытанне, што азначае нашая прыналежнасць да Усходняй Еўропы, становіцца зразумела – раней яно вызначалася палажэннем паміж Расіяй і заможнай, паспяховай Заходняй Еўропы. Аднак цяпер аказалася, што адвага, еўрапейскія каштоўнасці, захапленне культурай і свабодай для некаторых народаў мае самую вялікую з магчымых цэнаў. Пра гэта забываюць на Захадзе Еўропы, і на жаль, гэта бачна на прыкладзе дапамогі Украіне.

Зараз пачынаецца захапленне, адкрыццё Усходняй Еўропы, кажу вам пра гэта з перспектывы Берліна. Раптам там разумеюць: «Беларусь – гэта не Расія, Украіна – гэта не Расія». Там пачынаюць разумець, іх культура багатая, тут шмат цікавых і сучасных мастакоў. Важная рэч – носьбітам каштоўнасцяў свабоды, мастацтва и культуры з’яўляецца нацыянальная самасвядомасць, яна выконвае вельмі важную функцыю і гэта выдатна бачна ва Украіне і Беларусі.

У сваю чаргу былы дырыжор Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі Іван Касцяхін прагназуе важную функцыю ініцыятывы «ІнБелКульт 2.0» у ключы дыялогу розных культур. Музыка таксама аснаваў стварэння ў рамках ініцыятывы «Кішэннага аркестру» пад уласным кіраўніцтвам.

«ІнБелКульт 2.0» мае статус няўрадавай арганізацыі ў Польшчы – так званай фундацыі. Аднак стваральнікі арганізацыі запэўнілі, што іх мэта – гэта поўнамаштабны нацыянальны інстытут, кшталту тых якія нармальныя дзяржавы ствараюць за мяжой.

Матэрыял падрыхтаваў Эдуард Жолуд, слухайце аўдыё!

У Варшаве заснавалі беларускую творчую пляцоўку «ІнБелКульт 2.0»

16.05.2022 13:56
На пляцоўцы будуць праходзіць розныя культурніцкія імпрэзы.