Беларуская Служба

Свята 11 лістапада — дзень з падвоеным значэннем. У касцёлах пройдуць адмысловыя набажэнствы 

10.11.2025 13:33
Сапраўдная свабода, якую святкуюць палякі, непадзельна звязаная з міласэрнасцю і гатоўнасцю дзяліцца з іншымі, паводле прыкладу святога Марціна, якога ўшаноўваюць 11 лістапада. 
C
Cвятамарцінскія рагалікі — прысмакі з белым макамshutterstock.com/Radoslaw Maciejewski

11 лістапада ў Польшчы будзе адзначацца Дзень незалежнасці. Перад усім свята мае дзяржаўны характар, але Каталіцкі Касцёл не застаецца ў баку ад нацыянальнага свецкага свята, чытаем на партале interia.pl

Асноўныя касцельныя ўрачыстасці традыцыйна адбываюцца ў найважнейшых святынях краіны. У Варшаве святочная імша з удзелам вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы часта ладзіцца ў Палявым кафедральным касцёле Войска Польскага або ў Архікатэдры святога Яна Хрысціцеля.

У Кракаве набажэнства праходзіць у Вавельскай катэдры, а ў Познані і Гнезне — у гістарычных катэдрах мітрапалітаў. Вернікі ў гэты дзень моляцца за адзінства народа і ўшаноўваюць памяць загінулых у барацьбе за незалежнасць Польшчы. Варта адзначыць, што ўдзел у імшы 11 лістапада не з’яўляецца абавязковым, бо гэты дзень не мае статусу абавязковага касцельнага свята. Аднак штогод у храмах па ўсёй краіне збіраюцца натоўпы людзей, каб разам падзякаваць за свабоду і незалежнасць Айчыны. 

Цікава, што ў касцельным календары гэты дзень супадае з успамінам святога Марціна Турскага — біскупа, вядомага сваёй міласэрнасцю і красамоўным жэстам, калі ён падзяліўся плашчом з замерзлым жабраком. Гэтая супадзенне стала пачаткам адметнай рэгіянальнай традыцыі, асабліва моцнай у Познані і Велікапольшчы. 11 лістапада жыхары гэтага рэгіёна Польшчы традыцыйна ядуць святамарцінскія рагалікі — прысмакі з белым макам.

Гэты звычай нагадвае, што сапраўдная свабода, якую святкуюць палякі, непадзельна звязаная з міласэрнасцю і гатоўнасцю дзяліцца з іншымі, паводле прыкладу святога Марціна.

эж