Беларуская Служба

У Каралеўскім замку ўганаравалі «Захавальнікаў нацыянальнай памяці» Польшчы

02.06.2022 18:02
«Захавальнік нацыянальнай памяці» – гэта таксама чалавек які нясе праўду насуперак хлусні».
Аўдыё
  • «Захавальнік нацыянальнай памяці» – гэта таксама чалавек які нясе праўду насуперак хлусні».
    (- Kustosz Pamięci Narodowej)
Узнагарода «Захавальнік нацыянальнай памяці» (па-польску «Kustosz Pamięci Narodowej»)Крыніца: ІНП

У чацвер 2 чэрвеня былі агучаныя лаўрэаты прэміі Інстытуту нацыянальнай памяці (ІНП) «Захавальнік нацыянальнай памяці» (па-польску «Kustosz Pamięci Narodowej»). Апоўдні ў Каралеўскім замку ў Варшаве распачалася ўрачыстая цырымонія, падчас якой пяць чалавек атрымалі ўзнагароду, прысуджаную за асаблівыя заслугі ў культываванні памяці аб найноўшай польскай гісторыі. Адным з партнёраў прэміі з'яўляецца Польскае радыё.

Прэсавы сакратар Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Рафал Ляскевіч нагадваў, што ўзнагарода ўручаецца асобам і ўстановам, якія асаблівым чынам спрыяюць захаванню польскай гісторыі:

- Прэмія «Захавальнік нацыянальнай памяці» прысуджаецца за выдатныя дасягненні ў культываванні гісторыі польскага народу ў 1939-1989 гадах і за дзейнасць, якая супадае з асноўнымі мэтамі дзейнасці Інстытуту нацыянальнай памяці. Узнагарода носіць ганаровы характар. Узнагарода вяртае шацунак да нацыянальнай гісторыі, ахоўвае тыя каштоўнасці дзякуючы, якім Польшча перажыла гады прыгнёту. Гэта ўганараванне людзей, якія вельмі часта з альтруістычных памкненняў захоўваюць памяць пра гісторыю Польшчы, збіраючы дакументы, успаміны людзей, якія зʼяўляюцца сведкамі гісторыі. Гэта ўзнагарода, якая вяртае памяць аб польскай гісторыі, але таксама звяртае ўвагу на часта невядомыя, адсутныя ў грамадскай прасторы калекцыі дакументаў, артэфактаў, а таксама архіваў.

Сёлетнімі лаўрэатамі прэміі сталі: маёр Турэмнай службы ў адстаўцы Вальдэмар Кавальскі, прафсаюзны актывіст і апазіцыянер часоў ПНР Эдвард Мюлер, паэт Богдан Ежы Урбанкоўскі, пасмяротна – ксёндз Адольф Хойнацкі і група гістарычнай рэканструкцыі First to Fight.

Як распавёў старшыня праўлення ІНП Карал Наўроцкі, узнагароджаныя адпавядаюць усім якасцям сапраўдных патрыётаў:

- «Захавальнік нацыянальнай памяці» – гэта вартавы мінулага, чалавек, які дае другое жыццё нашым нацыянальным героям. Але «Захавальнік нацыянальнай памяці» – гэта таксама чалавек які нясе праўду насуперак хлусні.

Маёр Вальдэмар Кавальскі, даследаванні і праца якога спрыялі, сярод іншага, пошуку парэшткаў жаўнера Арміі Краёвай, забітай камуністамі Дануты Седзікуўны «Інкі», сказаў, што ўзнагарода для яго зʼяўляецца вялікім гонарам:

-Вялікі гонар для мяне атрымаць такую ўзнагароду. Ніколі нават уявіць не мог, што калісьці буду ўганараваны такім чынам. Адначасова гэта мабілізуе, падсцёбвае да далейшай больш актыўнай і зацятай працы на карысць захавання гісторыі, таго што важна для нашага народа.

Сярод узнагароджаных таксама – Эдвард Мюлер – які сабраў і захоўвае адзін з самых вялікіх прыватных архіваў легендарнага прафсаюзу «Салідарнасць». Узнагароджаны Эдвард Мюлер пералічвае найбольш важныя для яго матэрыялы, цудам атрыманыя ад Службы бяспекі ПНР:

-Гэта плёнкі, на якіх бачная маніфестацыі 31 жніўня 1981 года. На гэтых кадрах бачна як ZOMO разганяе гэту маніфестацыю, якая адбылася ў Слупску. Таксама ёсць відэазапісы пасяджэння ваеннага суда, якое адбылася ў сакавіку 1983 года ў Слупску. Плёнкі запісваліся патаемна спецслужбамі, іх павінны былі знішчыць.

Прэмія «Захавальніка нацыянальнай памяці» была заснаваная ў ліпені 2002 года старшынём праўлення Інстытуту нацыянальнай памяці прафесарам Леонам Кірэсам, а яе ініцыятарам быў дырэктар Кракаўскага адзела ІНП,а пасля пасля і старшыня Інстытуту доктар Януш Куртыка.

Ганаровае званне «Захавальніка нацыянальнай памяці» у мінулым сярод іншых атрымалі гісторык, прафесар Томаш Стшэмбош, грамадскія дзеячы Уладзіслаў Барташэўскі, Сафія і Збігнеў Рамашэўскія, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні Рышард Качароўскі, а таксама ўстановы, у прыватнасці: камітэт «Катынь», расійскае таварыства «Мемарыял» і Польскі музей у Раперсвіле (Швейцарыя).

Слухайце аўдыё!

эж

ІНП працягвае шукаць месцы пахавання ахвяр таталітарызмаў у Польшчы

12.08.2021 12:15
Падчас цырымоніі ля Прэзідэнцкага палаца былі агучаныя прозвішчы чарговых ідэнтыфікаваных ахвяраў.

«Ваеннае становішча прыпыніла на некалькі гадоў вяртанне свабоды ў Польшчы»

13.12.2021 11:12
40 гадоў таму камуністычныя ўлады Польскай Народнай Рэспублікі ўвялі ў краіне ваеннае становішча.

ІНП выдаў «Даведнік па гісторыі Польшчы» на ўкраінскай мове

05.05.2022 09:01
Да гэтага часу Інстытут нацыянальнай памяці выдаў 15 публікацый на ўкраінскай мове па гісторыі Польшчы.

У Каралеўскіх лазенках адчынілі выставу «Украіна. Вайна ў Еўропе»

11.05.2022 10:41
Яе падрыхтаваў Украінскі інстытут нацыянальнай памяці.