Беларуская Служба

Барочны касцельны комплекс у Тыкоціне – архітэктурная жамчужына Падляшша(ФОТА)

04.11.2022 14:01
Святыня з'яўляецца цэнтрам рэлігійнага жыцця і адным з найбольш вядомых помнікаў Падляшша.
Аўдыё
  • Барочны касцельны комплекс у Тыкоціне
Касцёл Святой Тройцы ў ТыкоцінеAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне(Tykocin) на Падляшшы – гэты ўнікальны помнік на мапе Польшчы, які нагадвае аб магутнасці яго заснавальнікаў і важнай ролі гарадка ў мінулым. Святыня, фундаваная гетманам Янам Клеменсам Браніцкім, зʼяўляецца адным з найпрыгажэйшых і найбольш папулярных сярод турыстаў помнікаў на Беласточчыне.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Выдатна захаваны архітэктурны комплекс у стылі барока, заснаваны гетманам Браніцкім – гэта абʼект выключнай гістарычнай і мастацкай каштоўнасці ў архітэктуры польскага барока.Гэта таксама першы ў Польшчы выдатны прыклад адаптацыі канцэпцыі палаца да патрэб сакральнай архітэктуры, які выкарыстоўваўся ў Польшчы ў другой палове XVIII стагоддзя.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Касцёл быў пабудаваны і абсталяваны ў першай палове XVIII стагоддзя. Будаўніцтва святыні, якая заняла ўвесь усходні фасад рынкавай плошчы, было звязанае з рэканструкцыяй Тыкоціна, распачатай гетманам Браніцкімі. Будаўнічымі работамі кіраваў Тамаш Белоці.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне - брама/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне - брама/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Праект манументальнай брамы з бюстамі чатырох евангелістаў выканаў Ян Генрык Клем – архітэктар эпохі барока і польскі палкоўнік, які прыехаў у Польшчу з Саксоніі разам з польскімі каралямі з дынастыі Вецінаў. Клем быў звязаны з дваром Яна Клеменса Браніцкага.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1751 годзе Браніцкі перадаў парафію кангрэгацыі місіянераў і абавязаўся пабудаваць семінарыю для Луцкай дыяцэзіі. У сувязі з новым прызначэннем парафіяльны дом быў пашыраны напрыканцы XVIII стагоддзя. Пасля паўстання 1863 года царскія ўлады адабралі ў місіянераў парафію, а семінарыю ліквідавалі.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне – гэта арыентаваны, мураваны і атынкаваны аб’ект. Трохнефавая святыня мае характар базілікі і захапляе багатым франтальным фасадам. Па абодвух баках франтальнай часткі святыні знаходзяцца дзве вежы, спалучаныя з галоўным корпусам касцёла аркадамі.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Унутраны двор святыні зачынены з боку фасада жалезнай агароджай і брамай, упрыгожанай бюстамі чатырох евангелістаў, аўтарства Яна Хрысціяна Рэдлера.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На жаль гістарычныя званы з касцельных вежаў з 1664 года былі вывезены расіянамі ў 1915 годзе. У 1930 годзе мясцовыя парафіяне фундавалі чатыры новыя званы, якія выканала Гданьская суднаверф.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Касцёл у Тыкоціне мае цудоўна захаваны інтэрʼер, характэрны для эпохі яго пабудовы. Насценныя паліхроміі ў 1749 годзе выканаў мастак з Маравіі Себасцян Экштэйн. Напрыканцы ХVІІІ і пачатку ХІХ стагоддзяў яны былі зафарбаваныя і нанава адкрытыя толькі ў 1910 годзе.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Галоўны алтар у стылі барока і ракако з паловы XVIII стагоддзя пазалочаны і багата арнаментаваны. У бакавых нефах, знаходзяцца шэсць дадатковых таксама пазалочаных алтароў. Вобразы ў бакавых нефах напісаў выдатны польскі жывапісец эпохі барока Шымон Чэховіч. У сваю чаргу, партрэты сужонства Браніцкіх (фундатараў касцёла) Яна Клеменса і Ізабэлы з Панятоўскіх паходзяць з майстэрні Сільвестра Мірыса.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паліхромія скляпенняў галоўнага і бакавых нефаў – гэта работа Уладзіслава Драпеўскага з 1910 -1912 гадоў, выкананая паводле правілаў жывапісу XVIII стагоддзя. Варта дадаць, што Уладзіслаў Драпеўскі – гэта адзін з самых вядомых стваральнікаў сакральнага насценнага жывапісу першай паловы XX стагоддзя.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне - купель/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне - купель/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу канфесіяналы, багата аздоблены амбон і купель датуюцца прыкладна 1750 годам. Над уваходам размяшчаецца хоры-балкон з арганам у стылі ракако з 1760 года.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адразу за касцёлам знаходзіцца парафіяльны дом, дзе калісьці размяшчалася семінарыя. Ва ўсходняй частцы касцельнага комплексу размяшчаецца збожжасховішча. У сваю чаргу паміж парафіяльным домам і збожжасховішчам знаходзіцца, накрытая дахам мураваная брама.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паслямісіянерскі касцельны комплекс у Тыкоціне занесены ў рэестр помнікаў. У яго склад уваходзяць барочны касцёл Святой Тройцы, былы кляштар і семінарыя, збожжасховішча і брама.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Інтэрʼер касцёла хавае шмат каштоўных і цудоўных помнікаў. Сярод іх келіх, якім карыстаўся святы Ян Павел ІІ падчас паломніцтва ў Ломжу ў 1991 годзе, а таксама гістарычны арган у стылі ракако. Комплексны рамонт, які працягваўся ў 1997-1999 гадах, вярнуў інструменту ранейшую тэхнічную спраўнасць і зараз ён выкарыстоўваецца падчас канцэртаў.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У касцёле дзейнічае таксама парафіяльны музей, дзе можна пабачыць вельмі каштоўныя прадметы, фундаваныя Янам Клеменсам Браніцкім, а нават экспанаты ранейшых часоў.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне - крыпта/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне - крыпта/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У касцёле варта наведаць таксама Крыпту, дзе знаходзяцца труны з целамі членаў сем’яў Патоцкіх і Раствароўскіх – уладальнікаў Тыкоціна пасля Яна Клеменса Браніцкага.Гэта дадатковая прываблівасць святыні, паколькі яшчэ да нядаўняга часу турыстаў сюды не пускалі.

Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне - крыпта/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Святой Тройцы ў Тыкоціне - крыпта/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта дадаць, што ў святыні надоечы завяршыўся буйны і шматгадовы рамонт, які дазваляе турыстам шырэй палюбавацца гэтым архітэктурным шэдэўрадм.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

«Оксфард Поўначы» – базіліка і кляштарны комплекс у Сейнах (ФОТА)

02.09.2022 15:01
У XIX стагоддзі выпускнікамі мясцовай духоўнай семінарыі былі многія прадстаўнікі будучай інтэлігенцыі адроджанага літоўскага народа.

Сейны – чароўнае мястэчка, у якім сучаснасць пераплятаецца з мінулым (ФОТА)

16.09.2022 10:31
Былы «Оксфард Поўначы» – гэта не толькі помнікі архітэктуры і атмасфера памежжа, але таксама зручная адпраўная база для турыстаў.