Беларуская Служба

Кіно сучаснай Беларусі

21.11.2022 17:21
У Варшаве прайшоў паказ беларускіх фільмаў, які арганізатары называюць сапраўдным кінафестывалем для Беларусі. 
Ілюстрацыйны здымакhttps://www.facebook.com/kinoiluzjon

18-20 лістапада ў Варшаве прайшоў фестываль беларускага кіно Bulbamovie. Гэта былі тры дні фільмаў з Беларусі і пра Беларусь — ад паўсюдна вядомай ужо стужкі «Courage» Аляксея Палуяна да незнаёмых і дагэтуль не паказаных фільмаў маладых рэжысёраў. Пра асаблівасці фестывалю распавядаў яго ініцыятар ды адзін з сёлетніх арганізатараў Януш Гаўрылюк.

- Мы вярнуліся ў Варшаву з фестывалем беларускага кіно Bulbamovie. Лістапад абраны таму, што ў варшаўскім кінатэатры было даступнае месца ў гэты час. Раней мы рабілі фестываль у кастрычніку, каб не перасякацца з мінскай кінаімпрэзай «Лістапад». Цяпер жа гэта дазваляе лепш пабачыць, хто што паказвае.

Фэстываль Bulbamovie паспяхова аднавіўся ў мінулым годзе пасля шасцігадовага перапынку. Раней арганізатары ставілі на якасць, а не колькасць. Гэта было звязана з абмежаванымі магчымасцямі, так казаў раней Януш Гаўрылюк

- Наш фестываль па колькасці фільмаў менш рэпрэзентатыўны. Разам з тым, прадстаўлены фільмы лепшай якасці, нашмат, ажно цяжка выбраць, на які фільм варта пайсці. Гэта кіно “made in By”, дзякуючы якому можна зразумець сучасную Беларусь.

Сёлета ў Bulbamovie больш амбітная задача – стаць сапраўднай фестывальнай пляцоўкай.

- Цяпер адзіная пляцоўка беларускага кіно ў Варшаве. Мая мэта стварыць такую імпрэзу, каб паказаць, як павінен выглядаць сапраўдны фестываль у Беларусі.

Вядомы кінакрытык Максім Жбанкоў зазначыў падчас дыскусіі, беларусы павінны перастаць думаць пра пакуты і пачаць ствараць, менавіта тады пачнуцца перамены.

- Каштоўнасці, грамадская свядомасць, стасункі з культурнай традыцыяй. Гэта ўсё стварае беларускасць.

Фестываль беларускага кіно стаў сталым элементам у культурным краявідзе польскай сталіцы. Сёлетняя 8 выданне імпрэзы праходзіць пад знакам якасці ды выступае ў падтрымку свабоды кінатворчасці ў Беларусі.

Юры Ліхтаровіч