Беларуская Служба

Беларускія выдаўцы прымуць удзел у 30-тым Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

23.11.2022 14:18
З чацвярга па нядзелю (24-27 лістапада) у Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве будзе праходзіць 30-ты Кірмаш гістарычнай кнігі.
Аўдыё
  • Беларускія выдаўцы прымуць удзел у 30-тым Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hermann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета сваю прапанову прадставяць каля 180 выдавецтваў з усёй Польшчы, Беларусі і Украіны. Таксама запланавана шмат дыскусій, сустрэч і спадарожных мерапрыемстваў, расказвае дырэктар кірмашу Вальдэмар Міхальскі:

-Мы зладзім дзясяткі дыскусій, навуковыя канферэнцыі. Падчас адкрыцця будзе ўручаная штогадовая ўзнагарода Klio, а ў другі дзень – новая ўзнагарода для найлепшай музейнай кнігі году. Гэта сотні аўтарскіх сустрэч. Самая ідэя кірмашу заключаецца ў салонах, гэта, між іншым, салон незалежных беларускіх выдавецтваў, салон украінскіх выдавецтваў, салон музеяў, бібліятэк, навуковых выдавецтваў.

На кірмашы таксама выступяць вядомыя ўкраінскія і беларускія пісьменнікі і гісторыкі. Будзе беларускі стэнд з гістарычнымі, мастацкімі, дзіцячымі кнігамі, мапамі і каляндарамі.

План імпрэзы:

25.11 – 11.00-13.00: Віктар Ляхар, геральдыст і мастак, пра візуальнае адлюстраванне вайсковай гісторыі Беларусі
25.11 – 15.00-16.00: Сяргей Тарасаў, пісьменнік, гісторык і археолаг: размова пра даўнюю гісторыю Полацка
25.11 – 16.00-17.00: Пісьменніца Ганна Янкута і перакладчык Ігар Крэбс: паэтычныя чытанні і размова пра паэтаў планеты ў беларускіх перакладах
25.11 – 17.00-18.00: Сяргей Тарасаў, пісьменнік, гісторык і археолаг прадстаўляе кнігу «Ефрасіння, Афрасіння, Офрасіння. Яе час, яе крыж»
26.11 – 11.00-13.00: Віктар Ляхар, геральдыст і мастак, пра візуальнае адлюстраванне вайсковай гісторыі Беларусі
26.11 – 13.00-14.00: Сяргей Тарасаў, пісьменнік, гісторык і археолаг: размова пра спадчыну старажытнага Мінска
26.11 – 15.00-16.00: Паэтка Наста Кудасава і мастачка Святлана Дземідовіч прадстаўляюць сваю сумесную працу – кнігу-альбом «Побач»
26.11 – 16.00-16.30: Перакладчык Ігар Крэбс прадстаўляе пераклады з нямецкай – «Габрэйскія мелодыі» Генрыха Гайнэ і «Старая новая зямля» Тэадора Герцля
26.11 – 16.30-17.30: Пісьменніца Ганна Янкута прадстаўляе кнігу для дзяцей «Марта і яе мара пра снег» і зборнік вершаў «Канстытуцыя»
26.11-17.30-18.00: Пісьменніца Святлана Курс/Ева Вежнавец прадстаўляе кнігу «Па што ідзеш, воўча?»
27.11 – 11.00-12.00: Пісьменніца Ганна Янкута і перакладчык Ігар Крэбс: чытанні для дзяцей (гісторыі пра ката Шпрота, Марту і снег, Казачнае воднае агенцтва, Дзеда Мароза і інш.)
27.11 – 13.00-14.00: Сябры каманды Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» прадстаўляюць новы конкурс рукапісаў для тэкстаў на беларускай мове ў трох галінах, а таксама адкажуць на пытанні ў сувязі з фарматам і асаблівасцямі правядзення фестывалю ў новых умовах.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры