Беларуская Служба

Фонд «Тутака» запрашае паўдзельнічаць у конкурсе з нагоды Дня роднай мовы

24.11.2022 15:34
Аўдыё
  • Фонд «Тутака» запрашае паўдзельнічаць у конкурсе з нагоды Дня роднай мовы
.
..

У 2023 годзе з нагоды Дня роднай мовы беластоцкі фонд «Тутака» вырашыў правесці чарговы, другі па ліку дэкламатарскі конкурс. Сёлета ён будзе міжнародным.

У мінулым годзе падчас падрыхтоўкі конкурсу арганізатары клалі націск на ўдзельнікаў з Польшчы. Аказалася, аднак, што зацікаўленне беларускай паэзіяй і яе дэкламаваннем значна шырэйшае. У выніку нарадзілася ідэя пашырыць канцэпцыю конкурсу, расказвае Зміцер Косцін з фонду «Тутака».

-Конкурс будзе праходзіць у двух этапах. Першыя заяўкі можна дасылаць з 1 снежня. Трэба запісаць на відэа дэкламацыю верша, запоўніць фармуляр і анкету. Дасылаць можна да 31 студзеня. Да 10 лютага журы ў складзе не толькі паэтаў і літаратараў, але і прадстаўнікоў тэатральнага мастацтва будуць ацэньваць працы. Пад увагу будуць узятыя інтэрпрэтацыя верша, яго адчуванне, тэматыка. Фіналісты будуць абраныя ў трох катэгорыях: д 12 гадоў, 12-16 гадоў, 16 і старэйшыя, да нявызначанага ўзросту. Фіналісты асабіста ці онлайн выступяць у беластоцкім Тэатры Лялек у Дзень роднай мовы. Будзе ісці трансляцыя конкурсу онлайн. Таксама мы рыхтуем мастацкую частку мерапрыемства.

Для пераможцаў конкурсу, для першых трох месцаў у кожнай з катэгорый, прадугледжваюцца і фінансавыя прызы.

Зміцер Косцін прызнае, што падчас гэтага конкурсу яны спадзяюцца большай колькасці ўдзельнікаў, чым летась.

-Вельмі спадзяемся, што далучацца вучні школаў на Беласточчыне, якія вывучаюць беларускую мову. Агульна ёсць уражанне, што зацікаўленне беларускай культурай ёсць. Здавалася б, што людзі часцей чытаюць прозу, але беларуская паэзія таксама мае вялікае кола прыхільнікаў. Напрыклад, летась дэкламавалі вершы не толькі класікаў, але і былі сучасныя аўтары. Адна з удзельніц, якая перамагла летась, чытала верш Анхелы Эспіноcы Руіс. Думаю, далучацца беларусы з усяго свету. Гэта цудоўная магчымасць пры дапамозе паэзіі засведчыць, што Беларусь жыве. Жыве беларускае слова!

Падрабязнасці - у сацсетках фонду.

ав

слухайце аўдыё

Кіраўніца Музею Вольнай Беларусі: Пляцоўка - запатрабаваная

23.11.2022 15:02
Прэстыжная лакалізацыя ў цэнтры Варшавы па вуліцы Фоксаль 11 дазваляе трапіць там без праблемаў усім, хто шукае кантакту з беларускай культурай.