На кінапартале Letterboxd з'явіўся новы лідар рэйтынгу лепшых фільмаў усіх часоў. На дзіва, гэта не «Хросны Бацька» і не «Паразіт», як гэта бывала раней.
Наведвальнікі парталу найбольш вартаснай кінапрадукцыяй прызналі савецкі мастацкі фільм «Ідзі і глядзі» 1985 года вытворчасці. Асновай сцэнарыя стала «Хатынская аповесць» беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча.
Уладзімір Арлоў лічыць, што выбар кінаманаў у сённяшняй сітуацыі зусім не здзіўляе.
Слухайце сюжэт Яраслава Іванюка